Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Патрабаванні, што прад'яўляюцца да пісьмовых зваротаў грамадзян

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў», Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. № 303-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»:
звароты падаюцца на беларускай або рускай мове.
- пісьмовыя звароты грамадзян павінны ўтрымліваць:
- пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
Тэкст звароту павінен паддавацца прачытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, разборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.
Да пісьмовых зваротаў, якія падаюць прадстаўнікі заяўнікоў, прыкладаюцца дакументы, што пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці), які пацвярджае гэту інфармацыю.
Ананімныя звароты, гэта значыць звароты заяўнікоў, у якіх не адзначаны прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна ці адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) і (або) месца працы (вучобы) альбо найменне юрыдычнай асобы (поўнае або скарочанае) або яго месца знаходжання, не падлягаюць разгляду, калі яны не ўтрымліваюць звестак аб злачынстве, што рыхтуецца, здзяйсняецца ці здзейсненае.
Узор афармлення пісьмовага звароту