Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Эпідэміялагічная сітуацыя па ВРІ, грыпу у Беларусi
Эпідэміялагічная сітуацыя па захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, грып і COVID-19 знаходзіцца на пастаянным кантролі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Вынікі дазорнага эпідэміялагічнага сачэння за ВРІ і грыпам дэманструюць пачатак прыросту захваральнасці на 2 каляндарным тыдні (10-16 студзеня). Па краіне паказчык захваральнасці павялічыўся на 3,7% і быў вышэйшы за мінулагодні паказчык на 9,6%.
Вынікі малекулярна-біялагічных даследаванняў гавораць аб цыркуляцыі вірусаў – грыпу A(H3N2), A(H1N1), грыпу В, рэспіраторных вірусаў негрыпознай этыялогіі: парагрыпу, адэнавірусу, РС-вірусаў, рыновіруса. Гэты эпідсезон адрозніваецца ад папярэдняга актыўнай цыркуляцыяй вірусаў грыпу, пераважна грыпу A(H3N2), лабараторнае выяўленне якіх пачалося з апошняй дэкады лістапада 2021 г.
Такім чынам, можна казаць аб тым, што як і ва ўсім Еўрапейскім рэгіёне, адзначаецца сумесная цыркуляцыя пандэмічнага віруса SARS-CoV-2, вірусаў сезоннага грыпу, іншых рэспіраторных вірусаў.
У цэлым па краіне прышчэплены супраць грыпу больш як 40% ад агульнай колькасці насельніцтва.
Вакцынацыю супраць грыпу прайшлі:
75,7% насельніцтва, якое адносіцца да групы высокай рызыкі неспрыяльных наступстваў захворвання на грып (дзеці ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3-х гадоў, дзеці ад 3-х гадоў і дарослыя з хранічнымі захворваннямі і імунадэфіцытнымі станамі, асобы ва ўзросце старэйшыя за 65 гадоў, цяжарныя жанчыны);
57% насельніцтва, якое адносіцца да групы высокай рызыкі заражэння грыпам.
Прышчэплены супраць грыпу больш як 50% дзяцей 3-6 гадоў і навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, 63,7% навучальных устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Ахоп прышчэпкамі прафесійных груп высокай рызыкі інфікавання і распаўсюджвання грыпу складае больш за 40%.
Спецыялісты яшчэ раз нагадваюць аб неабходнасці захавання кожным чалавекам прафілактычных мер па зніжэнні рызыкі інфікавання рэспіраторнымі вірусамі:
пазбягайце шматлюдных месцаў, пры немагчымасці – максімальна скараціце час знаходжання ў месцах вялікай колькасці людзей;
пазбягайце кантакту з людзьмі, у якіх маюцца прыкметы рэспіраторнай інфекцыі (напрыклад, кашляюць, чхаюць);
шануйце сацыяльную дыстанцыю (1-1,5 м) пры знаходжанні ў грамадскіх месцах;
выкарыстоўвайце сродкі абароны органаў дыхання пры немагчымасці захавання сацыяльнай дыстанцыі (1-1,5 м);
выконвайце гігіену рук – часцей мыйце рукі вадой з мылам або выкарыстоўвайце сродак для дэзінфекцыі рук;
старайцеся не дакранацца да рота і носа;
рэгулярна і як мага часцей праветрывайце памяшканне, у якім знаходзіцеся;
рэгулярна праводзіце вільготную ўборку памяшканняў;
вядзіце здаровы лад жыцця – часцей здзяйсняйце прагулкі на свежым паветры, высыпайцеся і прытрымвайцеся правілаў рацыянальнага харчавання.
У выпадку з'яўлення сімптомаў рэспіраторнай інфекцыі:
звяртайцеся па медыцынскую дапамогу;
дзеці з прыкметамі вострай рэспіраторнай інфекцыі павінны заставацца дома і не наведваць дашкольныя ўстановы і школы;
строга выконвайце ўсе прызначэнні і рэкамендацыі, якія Вам дасць урач;
максімальна абмяжуйце свае кантакты;
выкарыстоўвайце медыцынскую маску (рэспіратар), калі вы кантактуеце з людзьмі.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны