by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Аб правядзенні міжнародных трэніровачных вучэнняў

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь інфармуе аб правядзенні міжнародных трэніровачных вучэнняў Саюзнай дзяржавы па пытаннях аператыўнага рэагавання на агульную эпідэміялагічную пагрозу з выкарыстаннем мабільных лабараторый.

Мерапрыемства пройдзе на базе Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі з удзелам супрацоўнікаў Расійскага навукова-даследчага супрацьчумнага інстытута «Мікроб» Федэральнай службы па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўца і дабрабыту чалавека Расійскай Федэрацыі.

У вучэннях прымуць удзел спецыялісты Міністэрства аховы здароўя, Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, а таксама спецыялісты эпідэміялагічнага профілю і прадстаўнікі лабараторнай службы рэгіёнаў Беларусі.

У ходзе вучэнняў плануецца адпрацаваць практычныя навыкі і вырашыць тэарэтычныя задачы па лакалізацыі і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Размова ідзе аб НС санітарна-эпідэміялагічнага характару з выкарыстаннем магчымасцей спецыялізаваных супрацьэпідэмічных фарміраванняў, а таксама мабільнай лабараторыі дыягностыкі інфекцыйных захворванняў.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

19.07.2022
2160

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы