Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Аб правядзенні навукова-практычнага семінара «Татальнае эндапратэзаванне тазасцегнавога сустава»
Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Татальнае эндапратэзаванне тазасцегнавога сустава» адбудзецца 14 кастрычніка на базе Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра траўматалогіі і артапедыі. У семінары прымуць удзел урачы-траўматолагі-артапеды з усіх рэгіёнаў рэспублікі. Будуць праведзены майстар-класы па эндапратэзаванні тазасцегнавога сустава. Адбудзецца абмеркаванне прадстаўленых клінічных выпадкаў.
Рэспубліканскі навукова-практычны семінар дае унікальную магчымасць урачам-траўматолагам-артапедам убачыць і абмеркаваць апошнія дасягненні ў галіне эндапратэзавання тазасцегнавога сустава, устанавіць дзелавыя кантакты, павысіць свой прафесійны ўзровень.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі: Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны