Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Аб эпідэміялагічнай сітуацыі
Аб эпідэміялагічнай сітуацыі па сібірскай язве ў Турцыі.
Міністэрства аховы здароў'я Рэспублікі Беларусь паведамляе, што згодна з інфармацыяй СМІ, на поўначы Турцыі (у павеце Акчаабат ў правінцыі Трабзон на ўзбярэжжы Чорнага мора) шпіталізавана 73 чалавекі ў сувязі з падазрэннем на заражэнне сібірскай язвай, 1 выпадак захворвання скончыўся смяротным зыходам. Па папярэдніх дадзеных ў трох чалавек дыягназ пацвердзіўся. Заражэнне сібірскай язвай ў людзей магло адбыцца пасля ўжывання мяса каровы якая заразілася.
Даведачная. Cибирская язва - інфекцыйная хвароба, небяспечная для жывёл і чалавека. Заражэнне чалавека адбываецца пры доглядзе за хворымі сібірскай язвай жывёламі, у працэсе іх забою, зняцця шкур, раздзелкі туш, кулінарнай апрацоўкі мяса, пры захоўванні, транспарціроўцы, першаснай перапрацоўцы і рэалізацыі абсемяненнага ўзбуджальніка сібірскай язвай жывёльнай сыравіны. Заражэнне чалавека ў ачагах магчыма таксама ў глебе пры кантакце з абсемяненнымі ўзбуджальнікамі сібірскай язвы і аэрагенным шляхам.
Меры грамадскай прафілактыкі заражэння людзей сібірскай язвай:
захаванне ветэрынарна-санітарных правіл пры нарыхтоўцы, захоўванні, транспарціроўцы і апрацоўцы сыравіны жывёльнага паходжання;
правядзенне імунізацыі груп прафесійнай рызыкі.
Меры асабістай прафілактыкі заражэння людзей сібірскай язвай:
не набываць мясныя і малочныя прадукты ў месцах несанкцыянаванага гандлю;
выключыць кантакт з хворымі жывёламі альбо інфіцыраванымі прадуктамі жывёльнага паходжання;
не ўдзельнічаць у вымушаным забоі, разделке туш і пахаванне трупаў памерлых жывёл;
не рэкамендуецца набываць футравыя, скураныя вырабы у прыватных гандляроў;
выконваць правілы асабістай гігіены.
СААЗ не рэкамендуе ўводзіць якія-небудзь абмежаванні на паездкі і гандаль з Турцыяй у сувязі з сітуацыяй па сібірскай язве. Міністэрства аховы здароў’я Рэспублікі Беларусь рэкамендуе грамадзянам улічваць указаную інфармацыю пры планаванні паездак і нагадвае пра важнасць выканання мер асабістай прафілактыкі, каб пазбегнуць заражэння падчас знаходжання за мяжой. Перад выездам у Турцыю неабходна атрымаць у тураператара інфармацыю аб эпідэміялагічнай абстаноўцы ў месцах знаходжання і рэкамендуемых мерах прафілактыкі. Сітуацыя застаецца на кантролі Міністэрства аховы здароў’я Рэспублікі Беларусь.
Іншыя навіны