by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Афіцыйны каментар Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь паведамляе, што з 14 ліпеня 2022 года пры перасячэнні авіятранспартам Дзяржаўнай граніцы Расійскай Федэрацыі для грамадзян Рэспублікі Беларусь адмяняецца абавязковае патрабаванне аб наяўнасці пры сабе медыцынскага дакумента. Гаворка ідзе аб дакументах, якія раней патрабаваліся для пацверджання адмоўнага выніку лабараторнага даследавання матэрыялу на COVID-19 метадам палімеразнай ланцужной рэакцыі (ПЦР). У тым ліку для грамадзян Рэспублікі Беларусь не патрэбнае цяпер і пацверджанне, якое адлюстроўваецца ў мабільным дадатку «Падарожнічаю без COVID-19».

Указаная норма вызначана пастановай Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Расійскай Федэрацыі ад 8 ліпеня 2022 года № 19 «Аб унясенні змяненняў у абзац першы пункта 1 пастановы Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Расійскай Федэрацыі ад 18.03.2020 № 7 «Аб забеспячэнні рэжыму ізаляцыі ў мэтах прадухілення распаўсюджвання COVID-19»».

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

14.07.2022
1860

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы