by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Аказанне медыцынскай дапамогі пацыентам з сiнкапальнымi станамі абмяркуюць у Мінску

У Мінску 24 верасня пройдзе навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам.

Гарадская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Праблемныя пытанні аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з сiнкапальнымi станамі ў Мінску і новыя тэхналогіі зніжэння рызыкі неінфекцыйных захворванняў» адбудзецца 24 верасня ў рэжыме онлайн/афлайн.

У ходзе канферэнцыі будуць абмеркаваны практычныя пытанні ўзаемадзеяння лекараў розных спецыяльнасцяў пры аказанні медыцынскай дапамогі пацыентам з сiнкапальнымi станамі. У афлайн рэжыме будзе праведзена сесія «Праблемныя пытанні аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з сiнкапальнымi станамі ў Мiнску».

Для абмеркавання перспектыўных тэхналогій зніжэння рызык неінфекцыйных захворванняў будзе праведзены Public health forum, на якім будуць прадстаўлены вынікі нацыянальных даследаванняў аб распаўсюджанасці неінфекцыйных захворванняў сярод розных груп насельніцтва Рэспублікі Беларусь, напрамкамі і ўзроўнямі іх прафілактыкі і з улікам міжнароднага вопыту.

Онлайн трансляцыю форуму можна знайсці на сайце БелМАПА ў раздзеле мерапрыемствы:

https://belmapo.by/anonsyi-meropriyatij,-obyavleniya.html

Відэазапіс канферэнцыі глядзіце на сайтах: 

http://endocrinology.by і https://belmapo.by

Месца правядзення: Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама, Беларускае грамадскае медыцынскае аб'яднанне «Эндакрыналогія і метабалізм», Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі.

 Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

21.09.2021
1855

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы