Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя па пытаннях медэкспертызы і рэабілітацыі пройдзе ў Мінску
Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя па пытаннях медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі пройдзе 9 верасня ў БелМАПА.
Галоўная мэта канферэнцыі – абмен назапашаным навуковым і практычным вопытам у галіне кантролю і ацэнкі якасці медыцынскай дапамогі, медыцынскіх экспертыз, медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі.
Праграмай канферэнцыі прадугледжана абмеркаванне такіх актуальных пытанняў як:
удасканаленне сістэмы кантролю і адзнакі якасці медыцынскай дапамогі і медыцынскіх экспертыз;
рэалізацыя асноўных палажэнняў Канвенцыі аб правах інвалідаў;
арганізацыя і правядзенне медыцынскіх экспертыз і медыцынскай рэабілітацыі.
У рамках канферэнцыі акрамя пленарнага пасяджэння адбудуцца два секцыйныя пасяджэнні: па пытаннях медыка-сацыяльнай экспертызы і па пытаннях медыцынскай рэабілітацыі. Будуць заслуханы больш за 30 дакладаў вядучых спецыялістаў у галіне медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама вядучых спецыялістаў Санкт-Пецярбургскага інстытута ўдасканалення ўрачоў экспертаў Мінпрацы і сацабароны Расіі, Новакузнецкага навукова-практычнага цэнтра медыка-сацыяльнай экспертызы і рэабілітацыі інвалідаў дзяржаўнай медыцынскай акадэміі Міністэрства аховы здароўя Расіі.
Арганізатарам канферэнцыі выступілі спецыялісты Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны