by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Сітуацыя па захворванні на адзёр у Беларусі

Сітуацыя па захворванні на адзёр ў Беларусі знаходзіцца на пастаянным кантролі

Па дадзеных СААЗ у краінах Еўрапейскага рэгіёну працягваецца ўспышка адзёру, якая пачалася ў 2016 г.: на тэрыторыі краін ЕС у 2018 г. зарэгістравана больш за 20 тысяч выпадкаў захворванняў на адзёр, уключаючы 35 смяротных. Найбольшая колькасць выпадкаў з гэтага рэгіёну зарэгістравана ў Румыніі (5 376 выпадкаў), Францыі (2 902 выпадкаў), Італіі (2 427 выпадкаў), Грэцыі (2 290 выпадкаў). З ліку еўрапейскіх дзяржаў, якія не ўваходзяць у склад ЕС, напружаная сітуацыя адзначалася ў Сербіі (5 783 выпадкі), Ізраілі (2 300 выпадкаў), Расійскай Федэрацыі (3 017 выпадкаў). Аднак найбольш буйная ўспышка назіраецца ў суседняй Украіне, дзе у 2018 г. на адзёр перахварэла больш за 54 тысяч чалавек, у тым ліку 16 скончыліся смяротным зыходам. За пачатак 2019 г. зарэгістравана за 2 000 выпадкаў, у тым ліку 1 лятальны. Найбольш актыўна выпадкі захворвання рэгіструюцца ў Львоўскай, Закарпацкай, Івана-Франкоўскай, Адэскай абласцях і г. Кіеве.

З 2012 г. Рэспублiка Беларусь штогод пацвярджае статус элімінацыі адру. Завозы вірусаў адру на тэрыторыю краіны адбываюцца штогод без далейшага распаўсюджвання або з абмежаваным распаўсюджваннем. З лютага 2018 г. ва ўсіх рэгіёнах было зарэгістравана 254 выпадкі адру, з іх 74% у дарослых. У пераважнай большасці - гэта завозные выпадкі (большасць з Украіны) і выпадкі ў кантактных з хворымі асобамі. Больш за 73% тых, хто захварэў на адзёр асоб былі ня прышчэплены (у тым ліку з прычыны адмовы ад вакцынацыі) ці не цалкам прышчэплены супраць адру.

Наяўнасць множных заносаў і гэтак невялікая колькасць тых, хто захварэў на адзёр сведчыць, што ў нашай краіне дзякуючы вакцынацыі сфарміравана дастаткова моцная імунная праслойка. Менавіта яна не дазваляе актыўна цыркуляваць вірусу сярод насельніцтва Беларусі. Неабходнасці ўвядзення дадатковых санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў у краіне няма.

Спецыялісты нагадваюць: калі Вы не ведаеце – ці былі вы прышчэплены супраць адзёру, але пры гэтым плануеце паездкі за межы Беларусі, мэтазгодна ўдакладніць прышчэпачны статус і, пры неабходнасці, зрабіць прышчэпку. У выпадку вяртання з паездкі за мяжу і з'яўлення сімптомаў інфекцыйнага захворвання (павышэнне тэмпературы цела, сып, болі ў горле, кашаль, кан'юктывіт (запаленне слізістай абалонкі вачэй), варта неадкладна звяртацца да лекара і акцэнтаваць яго ўвагу на нядаўняе вяртанне з замежных краін.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя


26.01.2019
2667

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы