by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

З 1 ліпеня павялічалась доля прэміі ў структуры заработнай платы

Прэміраванне будзе фармавацца ў памеры 20 працэнтаў ад сумы акладаў.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2020 г. № 482 з 1 ліпеня бягучага года змяняюцца падыходы па прэміяванні работнікаў бюджэтных арганізацый.

А менавіта, аб'ём рэсурсаў на прэміраванне будзе фармавацца і накіроўвацца ў памеры 20 працэнтаў ад сумы акладаў работнікаў бюджэтных арганізацый (раней - 5 працэнтаў). Прынятае змяненне не накіравана на павелічэнне зарплаты бюджэтнікаў.

Павелічэнне прэміі адбудзецца выключна ў межах выдзеленых на бягучы год бюджэтных асігнаванняў на аплату працы. Гэта значыць адбудзецца пераразмеркаванне паміж яе элементамі за кошт карэкціроўкі памераў іншых асобных стымулюючых выплат.

Важна! Пераразмеркаванне сродкаў паміж стымулюючымі выплатамі пры аднолькавай працягласці працоўнага часу і напружанасці не прывядзе да зніжэння ўзроўню аплаты працы работнікаў, устаноўленага да 1 ліпеня 2021 г.

Важнай навінай з'яўляецца таксама тое, што на прэміраванне будуць накіроўвацца і нявыкарыстаныя сродкі, прадугледжаныя на аплату працы.

Гэтыя меры дадуць магчымасць павялічыць долю прэміравання ў аб'ёме стымулюючых выплат работнікаў бюджэтных арганізацый і тым самым матываваць работніка на добрасумленнае выкананне сваіх службовых абавязкаў.

Пры гэтым, як і да 1 ліпеня 2021 г., указ рэгулюе толькі памер сродкаў, што накіроўваюцца на прэміраванне работнікаў арганізацыі (20 працэнтаў ад сумы акладаў работнікаў). Канкрэтны памер прэміі работніка вызначаецца згодна з палажэннем, якое зацвярджаецца кіраўніком бюджэтнай арганізацыі.

Нагадаем! Гэтым указам прадугледжана яшчэ адна норма. Гэта павелічэнне з 1 студзеня 2022 года памеру аднаразовай выплаты на аздараўленне, якая, як правіла, выплачваецца да водпуску, з 0,5 да аднаго акладу працаўніка.

Метадычныя рэкамендацыі па ўдасканаленні ўмоў аплаты працы ў бюджэтных арганізацыях сістэмы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь з 1 ліпеня 2021 года

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

05.07.2021
8140

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы