Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-2513-ая рэспубліканская спартакіяда прафсаюза работнікаў аховы здароўя
Рэспубліканская спартакіяда работнікаў аховы здароўя прайшла ў Пінску
На стадыёне спартыўнага комплексу "Хваля” падняты Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, сцяг Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя і сцяг горада Пінска. З 28 па 30 траўня тут прайшлi спаборніцтвы 13-й рэспубліканскай спартакіяды прафсаюза работнікаў аховы здароўя.
«Хацелася стварыць атмасферу свята, каб медыцынскія работнікі маглі адпачыць, сустрэцца адзін з адным, паспаборнічаць. Мы выдатна ведаем, што для многіх з іх спорт стаў ладам жыцця. Удзячны за арганізацыю гэтага цудоўнага мерапрыемствы на гасціннай палескай зямлі работнікам галіновага прафсаюза, мясцовым уладам, рэктару Палескага ўніверсітэта і тым, хто ўклаў у правядзенне спартакіяды часцінку сваёй працы», - сказаў намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Чараднiчэнка.
«Мэта спартакіяды - фарміраванне здаровага ладу жыцця, яднанне калектываў і магчымасць праявіць сябе ў тым ці іншым выглядзе спорту. Медработнікі на ўласным прыкладзе паказваюць, як важна прытрымлівацца здаровага ладу жыцця, асабліва ва ўмовах пандэміі. Бо без добрай фізічнай падрыхтоўкі ў «чырвоных зонах» бальніц працаваць вельмі няпроста», - адзначыў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Вячаслаў Шыла.

Амаль 440 прадстаўнікоў з усіх рэгіёнаў Беларусі удзельнiчалi у спаборніцтвах па 10 спартовым дысцыплінах. Хірургі, фельчары, медсёстры, лекары агульнай практыкі, змяніўшы белыя халаты на спартыўную форму, яшчэ раз даказалі: фізкультура і спорт вызначаюць сучасны імідж Беларусі. Менавіта здаровы лад жыцця, высокія дасягненні на карысць сваёй краіны і шчырая любоў да роднага краю з'яўляюцца ключом да здароўя ўсёй нацыі, яе велічы і росквіту.
Арганізатарамі спартакіяды выступілі Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Дапамогу ў правядзенні мерапрыемства аказвалi Пінскі гарадскі выканаўчы камітэт, валанцёры - студэнты і работнікі Палескага дзяржаўнага універсітэта, профактыў устаноў аховы здароўя горада.

У агульным складзе 8 каманд. На працягу трох дзён спартыўных спаборніцтваў прайшлі азартныя матчы, эстафеты і гарачая барацьба па 10 спартовым дысцыплінам: лёгкая атлетыка, більярдны спорт, валейбол (мужчынскі, жаночы), дартс, міні-футбол, гіравы спорт, настольны тэніс, плаванне, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі.

Членамі зборных абласных, Мінскай гарадской арганізацый Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя, першасных прафсаюзных арганізацый, з'яўляюцца прадстаўнікі, практычна, усіх медыцынскіх спецыяльнасцяў: доктары і прадстаўнiкi сярэдняга медыцынскага персаналу, супрацоўнікі і кіраўнікі ўстаноў аховы здароўя, работнікi найбуйнейшых прадпрыемстваў фармацэўтычнай прамысловасці.

Сярод удзельнiкаў не толькі ўладальнікі вучоных ступеняў, але і сапраўдныя зоркі беларускага спорту. Напрыклад, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Лондане 2012 майстар спорту міжнароднага класа па плаванні, шматразовы чэмпіён Рэспублікі Беларусь, уладальнік 13 рэкордаў Рэспублікі Беларусь, супрацоўнік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта Юрый Сувораў, доктар-стаматолаг стаматалагічнай паліклінікі №12 г. Мінска, кандыдат у майстры спорту па більярдным спорце, двухразовы сярэбраны і бронзавы прызёр міжнароднага турніру «Mezz Cues Baltic Pool League», чэмпіёнка першынства РБ па дысцыпліне пул-9, Анастасія Косарава.

Па вынiкам спаборнiцтваў першае месца прысуджана камандзе Малiлеўскай вобласцi, другое - Вiцебскай, трэццяе - Гомельскай.
Фота Палескага дзяржаўнага універсітэта
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя