Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25У Мінску пройдзе форум маладых навукоўцаў
Галоўная тэма форуму даследаванне бялкоў - пратэёміка і біяінфарматыка.
Упершыню на форуме, які пройдзе 16 кастрычніка у сталіцы, збяруцца прадстаўнікі буйнамаштабных напрамкаў розных краін у даследаванні бялкоў - пратэёміка і біяінфарматыка.
З беларускага боку з дакладамі выступяць урач аддзялення пратэёміка РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Алекстандрова Ксенія Рукша і малодшы навуковы супрацоўнік Институра Біярганічнай хіміі нацыянальнай акадэміі навук РБ Марыя Траўкіна.
На форуме будзе нададзена асаблівая ўвага тэмам мас-спектраметрыі ў даследаваннях бялковых малекул, матэматычнаму аналізу вялікіх дадзеных і пошук біямаркераў, пост-трансляцыйным мадыфікацыям бялкоў і пратэёміка ў клінічных даследаваннях анкалагічных захворванняў. Гэтыя і іншыя тэмы, якія будуць абмяркоўвацца на мерапрыемстве дазволяць быць на вяршыне сучаснай навукі і стаць часткай глабальнай кааперацыі хімікаў, біёлагаў, матэматыкаў і праграмістаў, якія адкрываюць неабмежаваныя магчымасці на мяжы IT і натуральных навук.
Людзі асацыююць бялкі з ежай і нарошчваннем цягліц, але мала хто задумваецца, што бялкі выконваюць важную ролю ва ўсіх функцыях арганізма, уключаючы спартыўныя вынікі і імунную сістэму.
Форум будзе цікавы ўсім тым, хто займаецца хіміяй, біялогіяй, матэматыкай, фізікай, біятэхналогіяй, біяінфарматыкай, лабараторным і клінічным персаналам.
Мерапрыемства адбудзецца па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 16/4 на пляцоўцы для выступленняў і мерапрыемстваў SPACE EventSpace
Час правядзення з 18.00 да 21.00
Уваход бясплатны. Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая.
З дадатковай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.