by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Аб Рэгламенце наведвання радзільных дамоў

У Беларусi зацверджаны Рэгламент наведвання радзільных дамоў

У Міністэрстве аховы здароўя зацверджаны Рэгламент наведвання радзільных дамоў і акушэрскіх аддзяленняў бацькамі і блізкімі сваякамі.

Мэта распрацоўкі такога дакумента - фарміраванне сучаснай сістэмы сямейна-арыентаванай добразычлівасцi да маці і дзіцяці. На падставе прыкладнага Рэгламенту будуць распрацаваны і зацверджаны дакументы для наведвання кожнага радзільнага дома або акушэрскага аддзялення з улікам іх асаблівасцяў.

Адзначым, што распрацаваны дакумент паводле рэкамендацый Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. «Стварэнне добразычлівага стаўлення медыцынскіх работнікаў да наведвання сваякамі парадзіхі і нованароджаных з'яўляецца неабходнай умовай», - адзначана ў дакуменце. Гэта стварае сістэму адкрытасці аказання акушэрскай і неанатальнай дапамогі і служыць падставай для фарміравання добразычлівых стасункаў паміж медыцынскім работнікам, маці і дзіцяці.

Безумоўна, наведванне парадзіхі і нованароджанага дзіцяці магчыма пры іх здавальняючым стане з дазволу ўрача. Парадзіха самастойна вызначае тых, хто зможа наведваць яе і дзіця. Да наведвання будуць дапушчаны толькi тыя грамадзяне, якія не маюць прыкметаў інфекцыйных захворванняў (павышаная тэмпература, праявы рэспіраторнай інфекцыі, дыярэі, сыпу ды інш.) i алкагольнага ап'янення.

У перыяд правядзення ў арганізацыях аховы здароўя санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў наведваннi будуць дазволены ў сродках індывідуальнай абароны (маскі, капялюшыкі, халаты, бахілы). Дакумент вызначае і патрабаванні да наведвання пацыентаў у аддзяленні рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі нованароджаных, аддзяленні паталогіі нованароджаных і неданошаных дзяцей.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
1815
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы