by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Аб вакцынацыi медычных работнікаў Беларусі

Медычныя работнікi Беларусі атрымалi першую дозу вакцыны «Спутник V»

⚡️Завяршылася вакцынацыя медычных работнікаў Беларусі першай дозай расійскай вакцыны супраць каронавіруса «Спутник V».

Медычныя работнікі, якія знаходзіліся ў зоне рызыкі, былі вакцынаваны першымі. На сённяшні дзень вакцынацыю прайшлі тыя медработнікі, якім было гэта дазволена па стане здароўя.

Спецыялiсты Міністэрства аховы здароўя размеркавалi вакцыну па рэгіёнах - у залежнасці ад заявак устаноў аховы здароўя. Усе пытанні захавання халадавога ланцуга былі адпрацаваны.

З ліку медработнікаў, якія падалі заяўкі на першы этап вакцынацыі, у Брэсцкай вобласці прышчэплены - 3 тыс. 460, у Віцебскай - 3 тыс. 950, Гомельскай - 5 тыс. 495, Гродзенскай - 1 тыс. 795, Мінску - 2 тыс. 285, Мінскай вобласці - 2 тыс. 324, Магілёўскай - 1 тыс. 635 чалавек.

Імунізацыя застаецца найважнейшым кампанентам у барацьбе з эпідпрацэсам. У Беларусі вакцынацыя праводзіцца ў добраахвотным парадку.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя


17.02.2021
9390
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы