Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Абарона і падтрымка пажылых людзей
У Нацыянальным прес-цэнтры iшла гаворка аб пажылых
Прэс-канферэнцыя: «Абарона і падтрымка пажылых людзей - адзін з прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь» адбылася ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь.
На мерапрыемстве выступілі намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак, галоўны спецыяліст упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Ірына Лобах і намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў ВАВ ім. П.М. Машэрава, кіраўнік Рэспубліканскага геранталагiчнага цэнтра, галоўны пазаштатны спецыяліст па геранталогіі Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч.
Паводле слоў намесніка міністра, «беларускае грамадства старэе. Па міжнароднай класіфікацыі грамадства з'яўляецца старым, калі доля асоб ва ўзросце 65 гадоў і старэй складае 7%. У нашай краіне гэты паказчык складае 15,2% ад агульнай колькасці насельніцтва, а гэта за 1 млн 440 тыс. чалавек. Ёсць і доўгажыхары, якія дасягнулі 100 гадоў і больш. Па дадзеных на 1 ліпеня іх было 396 чалавек». Аляксандр Румак распавёў, што «ў Беларусі распрацоўваецца Нацыянальная стратэгія дзеянняў ва ўмовах старэння насельніцтва. Дакумент вызначае асноўныя напрамкі работы ў мэтах падтрымання актыўнага даўгалецця для пажылых людзей».
У Беларусі ўкараняюцца на першасным узроўні методыкі, якія адпрацаваны ў рэспубліканскім цэнтры, распавяла Ірына Лобах. Паводле яе слоў, у краіне працуюць сем рэгіянальных цэнтраў, шэсць з якіх на функцыянальнай аснове. Існуюць 105 герыятрычных кабінетаў.
У Рэспубліканскім геранталагiчным цэнтры дапамагаюць спыніць заўчаснае старэнне, распавяла Людміла Жылевіч. Паводле яе слоў, у цэнтры распрацоўваюць методыкі, якія дазваляюць пажылым грамадзянам захоўваць здароўе і якасць жыцця.
http://bpc.by/news/4185/
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны