Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Адкрыццё інтэрната для студэнтаў у Гродна
Адкрыццё інтэрната для студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
У мерапрыемстве прынялі ўдзел - міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Краўцоў, рэктар універсітэта Віктар Сняжыцкі.
Цяпер да паслуг будучых медыкаў новы студэнцкі інтэрнат на 1030 месцаў. Прасторныя памяшканнi ў блокавых апартаментах. На тры 16-метровыя пакоі, разлічаныя на пражыванне па два чалавекі ў кожным, - кухня і свой санвузел. У будынку ёсць таксама чытальная зала, сталовая-буфет, пральня, медпункт і трэнажорныя залы. Жыць тут будуць як беларускія студэнты-медыкі, так і будучыя ўрачы з Індыi, Мальдываў, Шры-Ланкi.
Як адзначыў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, «калі ты вучышся ў нармальных умовах, калі ў цябе галава не занятая тым, дзе пераначаваць і ў якіх умовах падрыхтавацца да заняткаў, то гэта, вядома ж, моцна ўплывае на якасць падрыхтоўкі. І вось такія інтэрнаты паляпшаюць падрыхтоўку, фармуюць дух калегіяльнасці ў студэнтаў-медыкаў. Калі мы гаворым пра тое, што мы чакаем студэнтаў і што краіна мае патрэбу ў іх - гэта праўда. І мы не словам, а справай паказваем, што мы ствараем усе ўмовы для навучання! Я кажу аб стварэнні сiмуляцыйных цэнтраў, інтэрнатаў, электронных бiблiятэк - гэта ўсе ўмовы для якасці навучання. А ад студэнтаў патрабуецца толькі адно - якасная вучоба і добрая падрыхтоўка да іх далейшай прафесійнай дзейнасці».
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя