Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Акцыя «Хутчэй, чым рак» стартавала ў Мінску
Сёння ў Мінску каля трох тысяч беларусаў прынялі ўдзел у акцыі Ride4women.
Мерапрыемства прысвечана барацьбе з анкалагічнымі захворваннямі ў жанчын. У такіх велапрабегах у Еўропе ўжо 5 гадоў удзельнічаюць не толькі ўрачы, журналісты, прафесійныя велагоншчыкі, але і тыя, хто неабыякавы да гэтай вострай праблемы. Бо толькі рак шыйкі маткі прыводзіць да гібелі 24 тысяч жанчын у Еўропе штогод.
Арганізатары акцыі ў Беларусі - РНПЦ анкалогіі і медрадыялогіі ім. М. М. Аляксандрава, Міністэрства аховы здароўя пры падтрымцы МУС, МЗС, Міністэрства інфармацыі, а таксама Еўрапейскае грамадства анкагінеколагаў.
Прыйшлі падтрымаць акцыю і беларускія артысты. У канцэрце каля Палаца спорту прынялі ўдзел Анзор Алімірзоеў, Palina, Alen Hit, Хелена Мерааі, Яўген Ермолковіч, Віталь Карпанаў, Ганна Шалюціна, Тэа, група «Дзядзька Ваня». Вядучым быў - Яўген Булка.
Акцыя стартавала 2 ліпеня ў Таліне. Удзельнікі з Германіі, Польшчы, Чэхіі, Аўстрыі за 2 тыдні плануюць яшчэ пераадолець 2 тысячы кіламетраў.
Больш падрабязна пра акцыю можна прачытаць на сайце 24health.by
Іншыя навіны