Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Аварыя на трасе Мінск-Гродна
Аварыя адбылася ўвечары 18 кастрычніка на 74-м км трасы М6 Мінск-Гродна.
Пасажыры атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці: пераломы, вывіхі, ірваныя раны, удары, чэрапна-мазгавыя. Адзначым, што ноччу ўрачы Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы аказвалі экстраную дапамогу пацярпелым. Кансультатыўную і практычную дапамогу аказвалі і ўрачы вобласці. Раніцай у Валожын прыехалі псіхолагі для аказання псіхалагічнай дапамогі пацярпелым.
Ноччу адну пацярпелую ў ДТЗ ужо перавялі ў Мінск, траіх - у Маладзечна. Жанчына паступіла ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі ў Мінск у вельмі цяжкім стане. Пасля таго, як яе стан быў стабілізаваны, кансіліум прыняў рашэнне правесці аперацыю.
Яшчэ трое чалавек паступілі ў Маладзечне - у іх стан таксама дастаткова цяжкі. Астатнія шпіталізаваны ў Валожынскую цэнтральную раённую бальніцу.
Раніцай кансіліум прыняў рашэнне перавесці пацярпелую дзяўчынку (2007 года нараджэння) у суправаджэнні бацькі ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі. Яе маці цяпер знаходзіцца ў Маладзечанскай ЦРБ ў цяжкім стане. Зараз праходзіць кансіліум, які вырашыць - ці можна яе перавозіць у РНПЦ траўматалогіі і артапедыі.
Сітуацыя з аказаннем медыцынскай дапамогі пацярпелым у аварыі знаходзіцца на асабістым кантролі міністра аховы здароўя Валерыя Малашкі.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны