by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Беларусь і Малдова падпісалі пагадненне ў галіне аховы здароўя

Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя падпісалі Беларусь і Малдова

Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя паміж Міністэрствам аховы здароўя Беларусі і Міністэрствам аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Малдова падпісалі сёння кіраўнікі двух ведамстваў - Валерый Малашка і Святлана Чабатар.

Згодна з падпісаным дакументам, бакі маюць намер развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва па аказанні медыцынскай дапамогі, падрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі медыцынскіх кадраў, звароту лекавых сродкаў, вырабаў медыцынскага прызначэння і медтэхнікі, развіццю фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і інш.

Адзначым, што ў рамках візіту Кіраўніка беларускай дзяржавы ў Кішынеў таксама падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж кіруючай кампаніяй холдынгу «Белфармпром» (Рэспубліка Беларусь) і кампаніяй «Farmaprim» (Рэспубліка Малдова), а таксама 6 дамоваў паміж беларускімі фармацэўтычнымі арганізацыямі і кампаніямі Малдовы. Агульная сума падпісаных дагавораў склала каля 3 млн долараў ЗША.

Падводзячы вынікі паездкі міністр аховы здароўя Валерый Малашка адзначыў, што Малдова хоча пабудаваць у Беларусі фармацэўтычнае прадпрыемства поўнага цыклу. Зараз у Беларусі працуе малдаўскае прадпрыемства, пакуль яно фасуе лекавыя прэпараты, а ў найбліжэйшай будучыні гаворка ідзе аб інвестыцыйным праекце і будаўніцтве малдаўскага фармацэўтычнага прадпрыемства поўнага цыкла ў Беларусі. Акрамя таго, малдаўскі бок зацікаўлены і купляць вырабленыя ў Беларусі лекі, паколькі ўсе ведаюць пра іх высокую якасць і прывабныя кошты беларускай прадукцыі. Сярод іншых напрамкаў супрацоўніцтва, якія маюць намер развіваць Беларусь і Малдова ў медыцынскай сферы, - нарошчванне экспарту паслуг і падрыхтоўка высокакваліфікаваных кадраў.

Прэс-служба Міністэрства ахова здароўя
1132
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы