Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42«Беларусь памятае. Памятаем кожнага»
Урачы ўсёй краіны далучыліся да акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага».
Сёння работнікі Міністэрства аховы здароўя на чале з кіраўніком міністэрства Уладзімірам Каранікам, а таксама старшынёй Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Робертам Часнойцем, наведалі брацкую магілу ў вёсцы Падгор'е (Мінскі раён). Яны ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць медработнікаў, якія загінулі тут, выконваючы свой службовы абавязак і абараняючы параненых чырвонаармейцаў і грамадзянскае насельніцтва. У чэрвені 1941 года ў смяротнай сутычцы з дэсантам нямецка-фашысцкіх захопнікаў загінулі ўрачы, медыцынскія работнікі санітарнага батальёна, параненыя чырвонаармейцы, жонкі і дзеці каманднага складу. Пахавана больш за 200 чалавек, сярод іх невядомыя воіны 64-й стралковай дывізіі.
«Медыцынскія работнікі заўсёды плячом да пляча з салдатамі ішлі ў атаку і трымалі абарону, разам з усім народам пераносілі нягоды, якія выпалі ў гады вайны. Шмат калегаў пахавана побач з салдатамі і афіцэрамі Савецкай Арміі, якія вызвалялі нашу краіну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Але ёсць месцы, дзе медыцынскія ўстановы сталі асноўнымі аб'ектамі ўдараў, і медыкі, адклаўшы ў бок скальпель, са зброяй у руках абаранялі сваіх пацыентаў», - сказаў Уладзімір Каранік.
Установы аховы здароўя возьмуць пад апеку помнікі і памятныя знакі загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны медыцынскім работнікам. Такое рашэнне прынята Міністэрствам аховы здароўя сумесна з галіновым прафсаюзам. Такі вопыт ужо ёсць у вёсцы Ганцавічы Барысаўскага раёна. Маладзежны савет Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя прывёў у парадак помнік загінулым у гады вайны медыкам, які размешчаны на тэрыторыі мясцовай участковай бальніцы.


Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны