by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Беларусь выбрана ў склад Выканкама Сусветнай арганізацыі аховы здароўя

Членам выканкама СААЗ прызначаны міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч

2021-05-27.jpg

У склад Выканаўчага камітэта Сусветнай арганізацыі аховы здароўя выбрана Рэспубліка Беларусь. Членам выканкама прызначаны міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, яго намеснікам – Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юры Амбразевіч.

Па словах Дзмітрыя Піневіча, «гэта значная падзея для краіны». Сваю функцыю ў гэтай якасці Беларусь будзе выконваць на працягу трох гадоў. «Выбары праходзілі ў некалькі этапаў і сталі вынікам ацэнкі агульнага ўнёску ў сістэму аховы здароўя. Як цяпер модна казаць, Беларусь з'яўляецца лідэрам у рэгіёне па ўжыванні паспяховых практык пры кіраванні сістэмай аховы здароўя», – сказаў ён.

Сярод пераваг абрання ў склад Выканкама Сусветнай арганізацыі аховы здароўя міністр назваў больш аператыўнае атрыманне інфармацыі. Таксама краіна зможа данесці свой пункт гледжання па канкрэтных пытаннях за больш кароткі час. Гэта важна з улікам таго, што палітыка ў галіне сістэмы аховы здароўя ўключае цэлы пласт сацыяльна-эканамічных пытанняў.

Беларусь была ў Выканаўчым камітэце СААЗ у 1948-1950 гадах і ў складзе Пастаяннага камітэта Еўрапейскага Рэгіянальнага камітэта СААЗ у перыяд 2013-2016 гадоў.

Галоўны штогадовы форум СААЗ – 74-я сесія Сусветнай асамблеі аховы здароўя праходзіць сёлета ў анлайн-фармаце. Удзел у мерапрыемстве прымаюць 194 краіны свету. Сесія прысвяціла асноўную ўвагу барацьбе з пандэміяй і прадухіленню новых надзвычайных сітуацый. Таксама спецыялісты абмеркавалі – устойлівасць да антыбіётыкаў, біялагічную бяспеку лабараторый, псіхічнае здароўе падчас пандэміі, ВІЧ / СНІД, поліяміэліт, малярыю і г.д.

Сусветная асамблея аховы здароўя - галоўны дырэктыўны орган СААЗ, і ў яе склад уваходзяць усе дзяржавы – члены арганізацыі.

 Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

28.05.2021
2753
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы