by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Беларуска-японскі эканамічны форум пройдзе 10-11 мая

Беларуска-японскі эканамічны форум адбудзецца 10-11 мая ў г.Токио і г.Осака

Беларуска-японскі эканамічны форум адбудзецца 10-11 мая ў г.Токио і г.Осака. 

Форум арганізаваны прадстаўнікамі Міністэрства аховы здароўя пры актыўнай падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Японіі, Магілёўскага аблвыканкама і Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі. Узначаліць беларускую дэлегацыю міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Валерый Малашка.

Плануецца, што ў ходзе форуму будуць праведзены прэзентацыі інвестыцыйнага патэнцыялу Беларусі, уключаючы індустрыяльны парк «Вялікі камень», праекта «Японска-беларуская прамысловая зона на Магілёўшчыне» і шэраг іншых інвестыцыйных праектаў. Праграмай візіту прадугледжана правядзенне сустрэч з прадстаўнікамі міністэрстваў - замежных спраў, эканомікі, гандлю і прамысловасці. Важным элементам форуму стануць перамовы ў фармаце В2В, а таксама наведванне вядучых японскіх кампаній у Токіо і Асацы. Плануецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.

Адзначым, што шэраг мерапрыемстваў, будзе накіраваны на развіццё двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне медыцыны і фармацэўтыкі. Так, плануецца правесці сустрэчы ў Міністэрстве аховы здароўя, працы і дабрабыту Японіі. Праграмай прадугледжана наведванне гарадской бальніцы NTT Medical Center Tokyo, сустрэчы з кіраўніцтвам фармацэўтычных кампаній Takeda Pharmaceuticals, Chukan Butsu, Shionogi Pharma і Ohno Pharma.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
02.05.2018
3227
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы