by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Беларускi дыябеталагiчны форум пройдзе ў Мiнску

Лекцыi прачытаюць вядучыя спецыялісты ў галіне дыябеталогii

Удзельнікамі форуму стануць эндакрынолагі, а таксама спецыялісты, якія аказваюць медыцынскую дапамогу пацыентам з цукровым дыябетам, у тым ліку хірургі. Лекцыi прачытаюць вядучыя спецыялісты ў галіне дыябеталогii з краін Еўразійскага эканамічнага саюза.

Будуць закрануты найбольш значныя аспекты сучаснай дыябеталогii, абагульнены апошнія рэкамендацыі міжнародных экспертаў па пытаннях дыягностыкі і лячэння цукровага дыябету і яго ўскладненняў.

Падчас экспертнага савета ўдзельнікі падзеляцца дадзенымі пра стан дыябетычнай дапамогі ў краінах ЕАЭС, праблемнымі пытаннямі, абмяркуюць шляхі іх вырашэння. Асобную ўвагу нададуць тым напрамкам, у якіх адбыліся найбольш значныя змены. Гэтую інфармацыю неабходна своечасова давесці да ведама практыкуючых урачоў, арганізатараў аховы здароўя.

Па словах прафесара кафедры эндакрыналогіі Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта, старшыні Беларускага грамадскага медыцынскага аб'яднання "Эндакрыналогія і метабалізм" Алы Шапялькевіч, такі прынцып, як міждысцыплінарнасць, шмат у чым вызначае эфектыўнасць і якасць аказання меддапамогі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства аховы здароўя Беларусі, Беларускае грамадскае медыцынскае аб'яднанне "Эндакрыналогія і метабалізм", Беларуская асацыяцыя хірургаў, Беларуская асацыяцыя ўрачоў, супрацоўнікі кафедры эндакрыналогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Рэспубліканскі цэнтр эндакрыналогіі.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
1571
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы