by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Беларускі вопыт у галіне дзiцячай нейрахірургіі - у Кішынёве

Міжнародная школа-семінар па дзіцячай нейрахірургіі пройдзе 19-20 красавіка ў Кішынёве

Беларускі вопыт у галіне дзіцячай нейрахірургіі будзе прадстаўлены падчас міжнароднай школы-семінара "Актуальныя пытанні дзіцячай хірургіі і нейрахірургіі - 2018", якая пройдзе 19-20 красавіка ў Кішынёве (Малдова).

На мерапрыемстве будуць абмеркаваны актуальныя пытаннi дзіцячай хірургіі і нейрахірургіі. Плануецца, што кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра дзіцячай нейрахірургіі, галоўны дзіцячы нейрахірург Міністэрства аховы здароўя, загадчык нейрахірургічнага аддзялення №3 РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі кандыдат медыцынскіх навук, урач-нейрахірург Міхаіл Талабаев прэзентуе айчынны вопыт хірургіі функцыянальна значных зон мозгу, лячэння гемарагічнай хваробы нованароджаных.

У рамках школы беларусы, сумесна з галоўным дзіцячым нейрахірургам Міністэрства аховы здароўя Расіі Сяргеем Гарэлышавым, прадставяць свае бачанне перспектыў супрацоўніцтва на еўразійскай прасторы ў галіне дзіцячай нейрахірургіі.

Удзельнікамі школы-семінара стануць спецыялісты з вядучых профільных устаноў Малдовы, Беларусі, Румыніі, Украіны, Расіі. Школа-семінар – гэта пляцоўка для абмену вопытам і лепшымі практыкамі паміж прафесіяналамі. Яна спрыяе павышэнню якасці і эфектыўнасці аказання медыцынскай дапамогі на ўсёй постсавецкай прасторы. Гэтаму спрыяе насычаная адукацыйная праграма, якая ўключае не толькі лекцыі і даклады экспертаў, але і дыскусійныя панэлі, практычныя семінары і майстар-класы.

Медыцынскія тэхналогіі і методыкі лячэння ўдасканальваюцца практычна штодня. Таму менавiта апошнім дасягненням у дзіцячай хірургіі, мультыдысцыплінарнаму падыходу ў лячэнні, ранняму лячэнню дзяцей і будзе прысвечана асноўная частка выступаў на міжнароднай школе-семінары.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
18.04.2018
1621
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы