by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Беларускія лекары правялi ўнiкальную аперацыю

Беларускія лекары дапамаглі нарадзіць жанчыне з артэрыяльнай анеўрызмай

Унікальную аперацыю правялі спецыялісты РНПЦ «Неўралогіі і нейрахірургіі» і РНПЦ «Маці і дзіця»!

Гэтую сітуацыю сапраўды можна назваць цудам і поспехам, перамогай ўзгодненай працы беларускіх лекараў. У цяжарнай жанчыны быў выяўлены сур'ёзны і пагрозлівы для жыцця дыягназ: артэрыяльная анеўрызма супраклінойднага аддзела ўнутранай соннай артэрыі справа з памяркоўнымі вокарухальнымi парушэннямі.

Высокакваліфікаванымі спецыялістамі з РНПЦ «Неўралогіі і нейрахірургіі» ўпершыню ў Беларусі правялі высокатэхналагічнае медыцынскае ўмяшальніцтва - ўсталявалі унутрысасудзістыя імпланты ў мех анеўрызмы і ажыццявілі татальную эмбалізацыю анеўрызмы ў цяжарнай жанчыны.

Далейшае медыцынскае назіранне ўзялі на сябе лекары-спецыялiсты з РНПЦ «Маці і дзіця». Цяжарная жанчына знаходзілася пад пільным кантролем, што дазволіла пралангіраваць цяжарнасць і вынасіць здаровае дзiця. У сярэдзіне красавіка ў РНПЦ «Маці і дзіця» шляхам аперацыі кесарава сячэння нарадзіўся здаровы малы вагой 2970 грамаў, з ацэнкай па шкале Апгар 8/8 балаў.

Агульныя намаганні былі не марныя. Супольная праца, веды і навыкі дазволілі выратаваць жыццё будучай маме і спрыяць нараджэнню малыша.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
26.04.2018
2892
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы