by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Беларускія медыкі прааперыравалі дзіця з Украины

Пацярпелі дзеці з украінскай каманды па футболе

Нагадаем, што сёння, 13 траўня, каля 07:00 гадзін на 54 км аўтадарогі Р-98 «Камянец-Шарашова-Свіслач», паблізу д.Мартынюкі адбылася аварыя. Пацярпелі дзеці з украінскай каманды па футболе.

На жаль, адно дзіця загінула, яшчэ шасцёра дзяцей з цяжкімі траўмамі былі дастаўлены ў Камянецкую цэнтральную раённую бальніцу. З Брэста ў Камянец прыбыла брыгада медыкаў у яе складзе - нейрахірург, траўматолаг, рэаніматолаг і іншыя спецыялісты, а з Мінска ў Камянец - дзіцячы траўматолаг, нейрахірург і дзіцячы анестэзіёлаг-рэаніматолаг. Дзіця, які пасля аварыі быў у вельмі цяжкім стане і падлучаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, сёння быў прааперыраваны імі ў Камянецкай ЦРБ. У сувязі з тым, што хлопчык атрымаў спалучаныя траўмы ў аперацыйнай працавалі некалькі брыгад лекараў. Дапамога аказана ў поўным аб'ёме, пасля стабілізацыі стану ён пераведзены ў Брэсцкую абласную бальніцу.

Адзначым, што пяцёра хлопцаў былі перавезены ў Брэст раней. Ва ўсіх пацярпелых дыягнаставаны чэрапна-мазгавыя траўмы рознай ступені цяжкасці, а таксама пераломы і вывіхі. Члены рэспубліканскага кансіліўму зараз працуюць з кожным дзіцем і карэктуюць яго лячэнне.

Для вырашэння арганізацыйных пытанняў у Брэсце сёння быў і першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. Ён наведаў ўсіх пацярпелых. Міністр аховы здароўя Валерый Малашка узяў сітуацыю пад асабісты кантроль. "Лепшыя лекары Беларусі і ўсе неабходныя матэрыяльна-тэхнічныя рэсурсы задзейнічаны для аказання дапамогі пацярпелым у аварыі дзецям", - сказаў ён.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
13.05.2018
1721
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы