Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(0232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 32-23-42Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Вялікае свята ў БДМУ
Цырымонія ўручэння дыпломаў з адзнакай – «Гіпакрат-2021» адбылася ў БДМУ
У гэты дзень дыпломы з адзнакай вядучай медыцынскай установы вышэйшай адукацыі краіны атрымалі 70 выпускнікоў 2021 года. Гэта амаль на пару дзесяткаў больш, чым у мінулым годзе.
Выступаючы перад маладымi ўрачамi і правізарамi, міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч адзначыў, што больш за 50% выпускнікоў у цяжкіх 2020-2021 гадах адточвалі свае прафесійныя веды і ўменні ў чырвоных зонах бальніц і паліклінік, што, несумненна, стане для iх вялікай падмогай у працы.
Міністр таксама нагадаў аб планах па ўкараненні рэзідэнтуры і развіццю электроннай аховы здароўя.
Дзмітрый Піневіч не толькі выказаў словы пажадання лепшага прафесійнага жыцця, але і пажадаў не згубіць, выходзячы са сцен альма-матэр, згуртаванасці. «Сардэчна запрашаем у сістэму аховы здароўя», – сказаў на заканчэнне ён.
Усяго дыпломы ў гэтым годзе атрымаюць больш за тысячу выпускнікоў БДМУ. Мерапрыемства «Гіпакрат» праходзіць у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце ўжо больш за 20 гадоў.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны
Піневіч: урач заўсёды працуе ў камандзе
Палацу Рэспублікі – 25 гадоў!