Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25«Вялікая размова з Прэзідэнтам» прайшла ў Мінску
Тэма аховы здароўя – адна з самых актуальных.
У Палацы Незалежнасці 9 жніўня адбыласяся «Вялікая размова з Прэзідэнтам». Сустрэча кіраўніка дзяржавы з прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці доўжылася 8 гадзін 15 хвілін. Удзельнікамі мерапрыемства сталі каля 300 чалавек.
Традыцыйна пытанні, якія прагучалі падчас сустрэчы, тычыліся ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі, прычым гаворка ішла не толькі пра палітыку, але і пра эканамічныя працэсы, развіццё адукацыі, удасканаленне сістэмы аховы здароўя.
Што датычыцца сферы аховы здароўя, то Аляксандр Лукашэнка некалькі разоў у сваіх адказах закранаў тэму Кавіда, лакдаўна, лячэння хворых і г.д. Паводле слоў Прэзідэнта, «Беларусь захавала сваю эканоміку, адмовіўшыся ад каменданцкай гадзіны ва ўмовах пандэміі».
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь – адзіная краіна ў свеце, у якую былі запрошаны прадстаўнікі СААЗ. Мы адкрылі дзверы ўсіх устаноў аховы здароўя. У адрозненне ад іншых дзяржаў, Беларусь не закрыла межы, не ўвяла каменданцкую гадзіну, як гэтага патрабавалі не проста палітыкі з-за мяжы, а спецыялісты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.
«А па выніках гэтага візіту спецыялісты СААЗ, хай і непублічна, але паміж сабой прызнавалі: пра тое, як арганізавана меддапамога ў Беларусі, трэба размаўляць на Захадзе. Пра гэта павінны чуць тыя, хто крытыкуе Прэзідэнта, таму што ўзровень лячэння і бяспекі па барацьбе з Кавідам ў Беларусі – беспрэцэдэнтны. Мы адмовіліся ад лакдаўна, нас білі, малацілі, як толькі хацелі, нас крытыкавалі ўсе, толькі лянівы не крытыкаваў за нашыя падыходы, – нагадаў беларускі лідэр. – Вы можаце сказаць: у чым розніца? Розніца, паважаныя сябры, у стаўленні да людзей», сказаў ён.
Таксама Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне аднаго з журналістаў, адзначыў, што: «Вядома прасцей за ўсё было загнаць людзей у чатыры сцяны! Мы гэтым шляхам не пайшлі. І хто нас сёння крытыкуе? А ніхто! Створаная ў Беларусі сістэма лячэння грамадзян у перыяд пандэміі каронавіруса апынулася высока эфектыўнай. У пачатку пандэміі быў выпрацаваны дакладны падыход да лячэння хворых, які ўключае амбулаторны, клінічны і санаторны этапы – распрацавана трохузроўневая сістэма лячэння. Назавіце хоць адну багатую дзяржаву, якая пайшла гэтым шляхам. А гэта немалыя грошы. Але людзі задаволеныя».
Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз спыніўся на тэме лячэння ад COVID-19, «мы і на даму лячылі людзей. Для гэтага трэба было толькі ў Мінску арганізаваць 700 экіпажаў аўтамабіляў са спецыялістамі. 25-27 працэнтаў з амбулаторнага лячэння траплялі ў клініку. Чаму? Мы пакідалі дома людзей, калі не было відавочных прыкмет Кавіда – памятаеце, кашаль, насмарк, высокая тэмпература і гэтак далей. Толькі 27 адсоткаў нам прыйшлося забраць у клініку. Астатнія выходзілі з амбулаторнага лячэння, перахварэўшы.
А пасля таго як хворыя ў стацыянарах ішлі на папраўку, іх накіроўвалі ў санаторыі: у гэты час іншыя краіны зачыніліся, і ў Беларусі ўсё санаторна-курортныя арганізацыі былі вольныя. Мы вылучылі немалыя сродкі і з бальніц перавозілі туды людзей. Адтуль назад у клінікі вярталіся часам людзі, але гэта было 3-4 чалавекі з сотні».
Таксама Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што «ў той жа час на Захадзе, дзе ў асноўным прыватныя прадпрыемствы, кожны хацеў зарабіць на арганізацыі лячэння. І ўлады не змаглі арганізаваць гэты працэс у той сістэме каардынатаў, у якой яны дзейнічалі. Ня здолелі ўзяць пад кантроль хваробу, а замкнулі людзей у чатырох сценах».
Паводле яго слоў, «мы прайшлі сур'ёзнае выпрабаванне на нацыянальнае адзінства. Ведаем, у нас ёсць усё для таго, каб гэты перыяд у сваёй найноўшай гісторыі прайсці годна. Ёсць народ, які думае, адукаваны, адданы інтарэсам суверэннай Беларусі. Цяперашні 2021 год і быў абвешчаны Годам народнага адзінства таму, што беларусы змаглі захаваць краіну ў барацьбе за свой выбар гістарычнага шляху і сваіх перспектыў. Адзінства беларусаў, прадэманстравала і паспяховая праца Усебеларускага народнага сходу. На форуме была прынята праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку».
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя