Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Cэрца дзіцяці спынілі на 3 гадзіны
Дзеля выратавання жыцця дзіцяці хірургі спынілі яго сэрца на тры гадзіны.
Беларускія дзіцячыя кардыяхірургі правялі найскладанейшую аперацыю на сэрцы трохгадовага хлопчыка. Дзеля выратавання яго жыцця маленькае сэрцайка спынілі на 3 гадзіны 20 хвілін. Як распавёў дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі, галоўны пазаштатны дзіцячы кардыяхірург Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Канстанцін Драздоўскі, «у дарослым узросце маглі б імплантаваць механічны пратэз, але малым дзецям так нельга зрабіць. Дзіцяці было вырашана правесці ўнікальную працэдуру Роса-Кона. Гэта найскладанае ўмяшанне, калі аартальны клапан замяшчаецца лёгачным, а замест лёгачнага ўшываецца біяпратэз».
Адзначым, што ў 1967 годзе брытанскі кардыяхірург Дональд Рос правёў першую ў свеце аперацыю па замене пашкоджанага аартальнага клапана клапанам лёгачнай артэрыі. Цяпер аперацыя Роса лічыцца залатым стандартам хірургіі. Метад складаецца ў тым, што ўласны аартальны клапан пацыента, а ў нашым выпадку - трохгадовага малога, быў замешчаны яго ж лёгачным клапанам.
Хлопчыку Яну, які жыве з бацькамі ў Смаргоні, ужо тры з паловай гады. Пры нараджэнні ў яго была дыягнаставана паталогія аартальнага клапана. Зараз нават уявіць складана, што некаторы час таму ён правёў на аперацыйным стале 14 гадзін, з якіх больш за 3 гадзіны ў яго не працавала сэрца. Канстанцін Драздоўскі апавясціў, што усяго ў аперацыі прымалі ўдзел 10 спецыялістаў. Трэба было: запротезіровать лёгачны клапан спецыяльным біяпратэзам, аднавіць функцыю сэрца, выдаліць тканкі з левага жалудачка. Акрамя таго, малому зрабілі пластыку клапана. І зараз парок сэрца скарэкціраваны цалкам. Здароўю хлопчыка нічога не пагражае.
Традыцыйна такія аперацыі праводзяць ужо ў сталым узросце. Як паведаміў Канстанцін Драздоўскі, першую такую аперацыю ў нашай краіне праводзілі прыкладна дзесяць гадоў таму з удзелам амерыканскіх урачоў.
Сёння працэдура Роса з'яўляецца «залатым стандартам» хірургічнага лячэння парокаў аартальнага клапана ў краінах з высокім узроўнем развіцця кардыяхірургіі, дазваляючы пазбегнуць пажыццёвай анцікаагулянтнай тэрапіі.
Дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі згадаў, што ў РНПЦ нярэдка праводзяцца складаныя аперацыі. Да прыкладу, не так даўно там прайшла яшчэ адна унікальная аперацыя. У дзіцяці выявілі гіпертрафічную кардыаміапатыю - у малых гэтая паталогія сустракаецца вельмі рэдка. Дзяцей амаль не аперыруюць, звычайна ўжо дарослых. «Сутнасць праблемы была ў тым, што ў дзіцяці левы жалудачак цалкам зарос цягліцамі. Наша задача была выразаць новую поласць для левага жалудачка», - падзяліўся Канстанцін Драздоўскі. Ён таксама адзначыў, што калі б гэтая аперацыя пацярпела няўдачу, малыша магла б выратаваць толькі перасадка сэрца.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны