by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Cвяточны забег у цэнтры сталіцы Беларусі

У міжнародны жаночы дзень у Мінску прайшоў святочны забег

У міжнародны жаночы дзень Беларуская федэрацыя легкай атлетыкі пры падтрымцы Фонду ААН у галіне народанасельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь арганізавала святочны забег у цэнтры сталіцы.

Каля 3000 жанчын сталі яго ўдзельніцамі! Свята прайшло ярка, прыгожа, спартыўна і з важным пасылам - прыцягненнем ўвагі грамадства да праблемы хатняга гвалту.
1O9A5488-1.jpg
У галоўнага корпуса Белдзяржуніверсітэта з самай раніцы было ажыўлена. У трэці раз у Міжнародны жаночы дзень мінчанкі і жыхаркі іншых гарадоў Беларусі прынялі ўдзел у адным з самых маштабных спартыўных мерапрыемстваў. Удзельніцам было прапанавана прабегчы дыстанцыі 2 км і 5 км. Спецыяльна да забегу былі выраблены медалі ў выглядзе лічбы восем.
1034118731.jpg

Былі сярод удзельніц і прадстаўніцы медыцынскай сферы. Так, напрыклад, Любоў распавяла, што яна вучыцца на 3 курсе стаматалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта. «У Бьюці забеге прымаю ўдзел упершыню. Звычайна я бегаю Мінскі паўмарафон: спачатку гэта была дыстанцыя 5 км, потым 10 і ў 2017 - 21 км. У гэтым годзе зноў пабягу 21, але хачу палепшыць свой час. Бег для мяне - гэта хобі, частка жыцця. Гэта спосаб атрымаць энергію, хутка актывізавацца, прыйсці ў форму, вярнуць сябе ў пэўны працоўны рэжым. Лічу, што без здаровага ладу жыцця немагчыма мець здаровы дух і здаровыя думкі. Жыццё адно і трэба пражыць яго здОрава і здарОва!», - адзначыла Люба.

А вось акушэрка Юлія распавяла, што «прабегла 2 кіламетры. Раней займалася лёгкай атлетыкай. Гэта мой першы масавы забег. Адчуванні выдатныя! Настрой святочны! Усё лёгка. Цудоўна. Добрае мерапрыемства. Буду далей браць удзел! Са мной бегла калега па працы. Жадаю ўсім ўсяго самага выдатнага!»

Чытайце каментары удзельніц па спасылцы http://bfla.eu/?p=32535#more-32535

Фотаздымкі Генадзя Жынкова (БЕЛТА) і Віктар Талочка (Спутнік) 

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
393
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы