by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Дакументы аб супрацоўніцтве падпісаны ў Японіі

Дакументы аб супраўніцтве падпісаны ў Японіі

У сферы аховы здароўя і фармацэўтыкі падчас Беларуска-японскага эканамічнага форуму падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў.

Так, міністр аховы здароўя Беларусі Валерый Малашка і Міністр аховы здароўя, працы і дабрабыту Японіі Кацунобу Като падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж двума міністэрствамі. Гэты дакумент накіраваны на далейшае развіццё ўзаемадзеяння беларускіх медыцынскіх устаноў і спецыялістаў з японскімі партнёрамі.
япония подпичсание.jpg
Акрамя таго, Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж холдынгам «Белфармпром» і японскай кампаніяй «Chukan Butsu» і г.д.
Без названия.jpg
«Беларусь зацікаўлена ў больш шырокім удзеле японскіх кампаній у мадэрнізацыі медустаноў», - заявіў міністр аховы здароўя Валерый Малашка на сустрэчы з японскімі дзелавымі коламі ў Арганізацыі садзейнічання развіццю знешняга гандлю Японіі (ДЖЕТРО). «Наша страна зацікаўлена ва ўдзеле японскіх кампаній у мадэрнізацыі цэнтраў па працы з асобамі з абмежаванымі магчымасцямі, рэабілітацыйных цэнтраў, а таксама прадпрыемстваў фармацэўтычнай галіны. Японія можа разглядаць Беларусь і як новае акно магчымасцяў на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза», - адзначыў Валерый Малашка.

Больш за 100 бізнесменаў азнаёміліся з магчымасцямі праектаў «Вялікі камень» і «Японска-беларуская прамысловая зона на Магілёўшчыне», а таксама з экспартнымі прапановамі беларускіх удзельнікаў форуму. Акрамя мерапрыемстваў у Токіа дэлегацыя наведала г.Осака. Міністр азнаёміўся з дзейнасцю Медыцынскага універсітэта Осакі і абмеркаваў з кіраўніцтвам гэтай навучальнай установы магчымасць наладжвання супрацоўніцтва з аналагічнымі беларускімі ўстановамі.

Нагадаем, што прэзентацыя беларускага інвестыцыйнага патэнцыялу адбылася падчас першага беларуска-японскага эканамічнага форуму, які прайшоў у Японіі 9-11 траўня. Мерапрыемства было арганізавана Міністэрствам аховы здароўя пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Японіі, Магілёўскага аблвыканкама, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, Арганізацыі садзейнічання развіццю знешняга гандлю Японіі.

Пресс-служба Міністэрства аховы здароўя
13.05.2018
1751
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы