by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Дэлегацыя з Беларусі прымае удзел у Сусветнай асамблеі аховы здароўя

У Жэневе праходзіць 71 сесія Сусветнай асамблеі аховы здароўя

Афіцыйная дэлегацыя Міністэрства аховы здароўя Беларусі прымае ўдзел у 71 сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя ў Жэневе. Узначальвае дэлегацыю міністр аховы здароўя Валерый Малашка.

Міністры аховы здароўя і дэлегаты з 194 дзяржаў-членаў СААЗ сустрэліся, каб абмеркаваць шырокае кола пытанняў, у тым ліку агульную праграму працы СААЗ - пяцігадовы стратэгічны план работы па аказанні дапамогі краінам у дасягненні задач Мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця (ЦУР). Агульная праграма работы СААЗ на будучыню пераследуе тры «мільярдныя» мэты: забяспечыць ахоп паслугамі аховы здароўя на 1 мільярд чалавек больш; забяспечыць больш эфектыўную абарону пры надзвычайных сітуацыях яшчэ 1 мільярду чалавек; забяспечыць павышэнне ўзроўню здароўя і дабрабыту яшчэ 1 мільярду чалавек.

Акрамя таго, на сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя ў гэтым годзе будуць разгледжаны такія тэмы, як - дзейнасць СААЗ ва ўмовах надзвычайных сітуацый, поліяміэліт, фізічная актыўнасць, вакцыны, глабальная праблема змяіных укусаў і рэўматычная хвароба сэрца.

Адзначым, што праграма візіту беларускай дэлегацыі вельмі насычаная. Пачалася яна сення, у нядзелю, з удзелу дэлегацыі ў адкрыцці ініцыятывы СААЗ «Walk the Talk». У мерапрыемстве прымае удзел Генеральны дырэктар арганізацыі Тедрос Адханом Гебрейесус, а таксама міністры аховы здароўя замежных дзяржаў. Усе ўдзельнікі асамблеі прымаюць удзел у спецыяльным забегу на 3 км. па міжнародным раёну Жэневы.

Далей Валерый Малашка і члены дэлегацыі прымуць удзел у рабоце Пастаяннага камітэта Еўрапейскага рэгіянальнага камітэта СААЗ 25-га склікання. А 21 мая адкрыецца пленарнае пасяджэнне асамблеі, на якім будзе прадстаўлены даклад Выканаўчага камітэта па праекце трынаццатай агульнай праграмы работы на 2019-2023 гады. У гэты ж дзень запланаваны сустрэчы Валерыя Малако з прадстаўнікамі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і міністрамі аховы здароўя іншых краін удзельнікаў асамблеи.

На асамблеі будуць абмеркаваны пытанні - забеспячэння гатоўнасці і рэагавання сістэм аховы здароўя на змены навакольнага асяроддзя і клімату. Дэлегаты абмяркуюць праект у дарожную карту па ўзмацненні глабальных мер у сувязі з негатыўным уздзеяннем на здароўе забруджвання паветра. Удзельнікі асамблеі плануюць выказаць свае прапановы для вырашэння праблемы глабальнага недахопу лекавых сродкаў і вакцын, абмеркаваць праект стратэгіі і план дзеянняў у галіне аховы здароўя, інавацый і пытанняў інтэлектуальнай уласнасці. Праблемы працы мабільнага інтэрнэту ў галіне аховы здароўя і выкарыстанне адпаведных лічбавых тэхналогій - таксама будуць абмеркаваны на пасяджэнні.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
1005
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы