by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Дыябеталогія ў міжнародным фармаце

У БелМАПА прайшла навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам

Навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Дыябеталогія ў клініцы ўнутраных хвароб», была арганізавана кафедрай эндакрыналогіі. У ёй прыняў удзел прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі дыябету (IDF), загадчык аддзела прафілактычнай медыцыны медыцынскай школы універсітэта Аджуа (Паўднёвая Карэя) прафесар Нам Хан Чо.

Прафесар Нам Хан Чо даў высокую ацэнку развіццю гуманітарнага адукацыйнага супрацоўніцтва БелМАПА з арганізацыямі іншых краін у галіне дыябеталогіі.

Адзначалася, што распаўсюджанасць цукровага дыябету расце. Паводле слоў госця з Паўднёвай Карэі, штогод у свеце ад гэтага захворвання гіне больш за 5 млн чалавек.

Актуальна гэта праблема і для Беларусі. Міністэрства аховы здароўя надае ёй вялікую ўвагу. Пацыенты атрымліваюць інсулін і глюкозапаніжаючыя лекавыя сродкі за кошт рэспубліканскага і мясцовага бюджэту, забяспечваюцца сродкамі ўвядзення інсуліну і самакантролю ўзроўню глюкозы ў крыві (тэст-палоскі і глюкометры). У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека" на 2016-2020 гады ўсе абласныя эндакрыналагічныя дыспансеры забяспечаны сістэмай працяглага маніторынгу ўзроўню глікеміі. Актыўна ўкараняецца метад помпавай инсулінатэрапіі для дзяцей, а таксама для цяжарных з цукровым дыябетам 1-га тыпу. У краіне функцыянуюць 229 стацыянарных і амбулаторных школ дыябету, дзе штогод па уніфікаванай праграме, зацверджанай Міністэрствам аховы здароўя, праходзяць навучанне каля 50 тысяч пацыентаў. Беларуская сістэма навучання атрымала высокую ацэнку СААЗ і Міжнароднай федэрацыі дыябету.

Больш падрабязна чытайце ў "Медыцынскім весніку"


1178
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы