by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Д.Пиневич прыняў удзел у рабоце сесіі ЮНЭЙДС

Аб удзеле дэлегацыі Беларусі ў працы спецыяльнай сесіі ЮНЭЙДС

Дэлегацыя Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь на чале з першым намеснікам міністра Дзмітрыем Піневічам узяла ўдзел у працы спецыяльнай сесіі Праграмнай каардынацыйнай рады Аб'яднанай праграмы ААН па ВІЧ / СНІД (ПКС ЮНЭЙДС).

Прадстаўніку Беларусі, як члену кіруючага Бюро ЮНЭЙДС, у 2019 годзе даверана пасада дакладчыка. У яго задачы ўваходзіць забеспячэнне дасягнення згоды паміж усімі членамі Праграмы як па стратэгічных, так і па бягучых задачах.

Таксама адбылася сустрэча Дзмітрыя Піневіча з намеснікам Генеральнага дырэктара Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Жужаннай Якаб. Нагадаем, што СААЗ з'яўляецца адной з арганізацый-заснавальніц ЮНЭЙДС.

 Жужана Якаб дала высокую ацэнку дасягненням Беларусі ў галіне процідзеяння эпідэміі ВІЧ/СНІДу на нацыянальным узроўні. Яна падкрэсліла, што Беларусь займае вядучае месца ў рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў сферы прафілактыкі і лячэння захворвання.

 Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

01.04.2019
1890
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы