Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Дзмітрый Піневіч правёў сустрэчу з Паслом Расіі ў Беларусі Яўгенам Лук'янавым
Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Піневіч правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расіі ў Беларусі Яўгенам Лук'янавым.
На сустрэчы былі абмеркаваны бягучыя пытанні ўзаемадзеяння, у тым ліку магчымасці аднаўлення свабоднага перасячэння мяжы паміж Беларуссю і Расіяй. Як расказаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, на сённяшні дзень неабходная нарматыўная база па ахове здароўя распрацавана і актыўна выкарыстоўваецца. Рэалізуюцца міжнародныя дагаворы як на міжурадавым так і на міжведамасным узроўні (з Міністэрствам аховы здароўя і Расспажыўнаглядам). Міністр таксама распавёў аб падрыхтоўцы да правядзення 7-га пасяджэння сумеснай калегіі. Меркаваная тэма – «Медыцына і якасць».

Былі абмеркаваны таксама перспектывы развіцця агульнага фармацэўтычнага рынку. На сустрэчы боло адзначана, што ў межах барацьбы з пандэміяй COVID-19 наладжана цеснае ўзаемадзеянне з Расспажыўнаглядам, якое дазваляе праводзіць узгодненую палітыку ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва.
У ходзе сустрэчы быў абмеркаваны ўвесь комплекс двухбаковых адносін з Расіяй з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне і пошук новых форм супрацоўніцтва.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя