Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Алена Богдан: Рэспублiка Беларусь закупіла вакцыну супраць грыпу
Грып у Беларусі пакуль не цыркулюе, але да яго трэба рыхтавацца.
Як распавяла сёння журналістам першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан, «у нас штодня ідзе маніторынг тых вірусаў, якія цыркулююць у нашай краіне. Грып на сёння не цыркулюе, але гэта не значыць, што нам не трэба да яго рыхтавацца. Мы закупілі вакцыну супраць грыпу. Нам абавязкова трэба сумясціць сезонную вакцынацыю супраць грыпу з прышчэпачнай кампаніяй супраць каронавіруснай інфекцыі. Па разліках нашых спецыялістаў – эпідэміёлагаў і вядучых інфекцыяністаў – у любым выпадку мы павінны падрыхтавацца да магчымага прыходу ў нашу краіну грыпу паралельна з каронавірусам».
Таксама яна дадала, «што тычыцца каронавіруснай інфекцыі, уздым захворвання чакаем. Мы бачым павелічэнне захворвання. Гэта чакана – прыйшоў штам дэльта. За летні час сістэма аховы здароўя падрыхтавалася да ўздыму захворвання: нарасцілі запасы лекавых сродкаў, сродкаў асабiстай абароны, значна павялічана колькасць кропак падачы кіслароду. Мы далі адпачыць нашаму персаналу – людзі максімальна змаглі сысці ў адпачынак падчас перыяду, калі адзначаўся нізкі ўзровень захворвання».
Даваць прагнозы датычна таго, як у краіне будзе развівацца сітуацыя з каронавiрусам, Алена Богдан не стала. «На жаль, каронавiрус за паўтара года, якія мы з ім жывем, паказаў, што прагнозы будаваць – абсалютна няўдзячная справа. Інфекцыя вельмі непрадказальная ў плане эпідэміялагічных законаў, да якіх мы прывыклі. Наша задача – забяспечыць гатоўнасць сістэмы», – сказала яна.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя