by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Фiнал "Снежнага снайпера" прайшоў 3-4 сакавіка

Фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" прайшоў 3-4 сакавіка

Фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" прайшоў 3-4 сакавіка на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы".

Рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба - адзін з самых маштабных і паспяховых праектаў клуба. З моманту свайго нараджэння ў 2007 годзе гэтыя спаборніцтвы занялі лідзіруючую пазіцыю па масавасці ўдзелу сярод падобных турніраў.

Толькі ў першым спаборніцтве на старты выйшлі больш за 200 тыс. дзяцей з усіх куткоў Беларусі. У спаборніцтвах удзельнічаюць юныя аматары біятлона, якiя не займаюцца ў спецыялізаваных вучэбна-спартыўных установах. Юныя спартсмены спаборнічаюць у трох узроставых групах: малодшай (11-12 гадоў), сярэдняй (13-14 гадоў) і старэйшай (15-16 гадоў). Спачатку яны выходзяць на старты на школьных, раённых і абласных этапах "Снежнага снайпера", а самыя трапныя і хуткія змагаюцца за ўзнагароды ў рэспубліканскім фінале.

Удзел у спаборніцтвах прынялі 168 юных спартсменаў з усіх абласцей краіны, а таксама з горада Мінска. Пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў павіншаваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Ўзнагароды хлопцам і дзяўчатам таксама уручалі алімпійскія чэмпіёны, члены нацыянальнай каманды Беларусі па біятлону Ірына Крыўко, Дынара Алімбекова і ўладальніца чатырох алімпійскіх узнагарод вышэйшай пробы Дар'я Домрачава.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
04.03.2018
1690
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы