by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Фізкультурна-спартыўнае свята прайшло ў Мінску

Прадстаўнікі сістэмы аховы здароўя прынялі ўдзел у эстафеце на лыжаролерах

Прадстаўнікі сістэмы аховы здароўя прынялі ўдзел у фізкультурна-спартыўным свяце, якое праходзіло у межах святкавання Дня горада ў Мінску на праспекце Пераможцаў.

Самае цікавае спаборніцтва свята - эстафета на лыжаролерах і ролікавых каньках. У мерапрыемстве прыняў удзел Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Каманда Нацыянальнага алімпійскага камітэта з удзелам Прэзідэнта Беларусі перамагла ў лыжаролернай гонцы сярод каманд сілавых ведамстваў і органаў дзяржаўнага кіравання.

У эстафеце 4x2,8 км у квартэце з кіраўніком дзяржавы выступілі алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Надзея Скардзіна, канькабежцы Марына Зуева і Ігнат Головатюк. Аляксандр Лукашэнка завяршаў эстафету і фінішаваў першым. Cупернікамі каманды НАК у эстафеце былі каманды міністэрстваў - па надзвычайных сітуацыях, абароны і ўнутраных спраў, Дзяржпагранкамітэта, Дзяржаўнага мытнага камітэта, а таксама - міністэрстваў аховы здароўя і адукацыі.

Адзначым, у гэтым спаборніцтве таксама ўдзельнічалі каманды 8 універсітэтаў Беларусі, у тым ліку і Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Сярод студэнцкіх каманд самымі хуткімі сталі студэнты ўніверсітэта фізкультуры. Студэнты медыцынскага ўніверсітэта занялі чацвёртае месца.

У ходзе фізкультурнага свята прайшлі спаборніцтвы па некалькіх відах спорту. Акрамя эстафетных гонак у праграме былі міжнародныя спаборніцтвы на ролікавых каньках Roller Stars, спаборніцтвы і паказальныя выступы па спартыўных танцах, чэрлідынгу, ўсходніх адзінаборствах, гіравым спорце, сілавым экстрыме, воркаўце, баскетболе 3х3, паркавым валейболе 4х4, фігурным катанні на роварах, веславанні на байдарках і каноэ, парусным спорце.

Нагадаем, Мінск заснаваны ў 1067 годзе. Дзень горада на дзяржаўным узроўні адзначаецца кожную другую суботу верасня. У гэтым годзе Мінск адзначае 951-годдзе. У праграме свята масавыя спартыўныя, забаўляльныя і культурныя мерапрыемствы.

Прэс-cлужба Міністэрства аховы здароўя

08.09.2018
2585
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы