Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25II з'езд Еўразійскай арытмалагічнай асацыяцыі
Другі з'езд Еўразійскай арытмалагічнай асацыяцыі і восьмы з'езд кардыёлагаў, кардыяхірургаў і рэнтгенэндаваскулярных хірургаў Рэспублікі Беларусь пройдзе ў Мінску 16-17 верасня.
Мерапрыемствы пройдуць на базе Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У форуме прымуць удзел спецыялісты з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Літвы, Канады, Аргенціны і іншых краін.
Плануецца, што з прывітальным словам выступяць – Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава, міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Піневіч, генеральны дырэктар Еўразійскай арытмалагічнай асацыяцыі Андрэй Ардашев (Масква, Расія), дырэктар РНПЦ «Кардыялогія», загадчык кафедры кардыялогіі і ўнутраных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта Наталля Міцькоўская.
У ходзе пленарнага пасяджэння прагучаць даклады дактароў мед. навук з Беларусі, Расіі і Украіны па сучаснай тактыцы лячэння фібрыляцый перадсэрдзяў, стратыфікацыі рызыкі і прафілактыцы раптоўнай сардэчнай смерці, павышэнню эфектыўнасці лячэння хранічнай сардэчнай недастатковасці, у тым ліку хірургічнаму лячэнню, тактыцы абароны органаў-мішэняў у перыяд пандэміі COVID-19. У рамках мерапрыемстваў таксама пройдзе Конкурс маладых навукоўцаў імя акадэміка Г.I.Сiдарэнка «Наперад да ведаў, моладзь!».
Праграма з'езду будзе прысвечана абмеркаванню найважнейшых дасягненняў медыцынскай навукі, новых тэхналогій, інавацый у галіне аховы здароўя і прадугледжвае правядзенне сімпозіумаў па наступных напрамках:
Арганізатары мерапрыемства – Еўразійская арытмалагічная асацыяцыя, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія», Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя