by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Карані травы - грантавая дапамога

Тром бальніцам Гомельскай вобласці выдадзены гранты на закупку медабсталявання

Тром бальніцам Гомельскай вобласці выдадзены гранты (ў памеры больш за $ 217 тыс.) на закупку медабсталявання па праграме ўрада Японіі «Карані травы - грантавая дапамога для праектаў па забесьпячэньні бясьпекі чалавека». Урачыстасцi па перадачы абсталявання адбылiся 20-21 лiстапада ў Гомельскай вобласці.

У Гомельскай абласной дзіцячай бальніцы, напрыклад, было пастаўлена новае абсталяванне - відэаэндаскапічная сістэма на $ 80,4 тыс. для эндаскапічнага аддзялення. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Японіі ў Беларусі Хiрокi Такунага распавёў, што праект грантавай дапамогі «Карані травы» рэалізуецца ў Беларусі ўжо 15 гадоў. З 2004 года рэалізавана больш за 50 праектаў па праграме «Карані травы». Агульная сума грантаў перавысіла $ 4 млн.

лучшее1.png

Некаторыя віды даследаванняў, якія дазваляе рабіць дадзеная тэхніка, будуць прымяняцца ў бальніцы ўпершыню. Гаворка iдзе пра дзяцей любога ўзросту, пачынаючы з перыяду нованароджанасці, - распавёў галоўны ўрач бальніцы Вячаслаў Iжакоўскi. Высокатэхналагічны апарат дазваляе бачыць малюнак слізістай як пад мікраскопам, а таксама варсінкі страўніка, усе паталагічныя змены, ёсць магчымасць весці відэазапіс маніпуляцый.

Вячаслаў Iжакоўскi распавёў, што супрацоўніцтва па дадзенай праграме вядзецца з 2009 года. За гэты час рэалізавана тры важных праекта. Па першым была атрымана эндаскапічная сістэма для правядзення даследавання дзяцей ранняга ўзросту. Другі грант дазволіў палепшыць функцыянальную дыягностыку. Цяперашні праект дае магчымасць завяршыць фарміраванне такога падраздзялення, як эндаскапічная дыягностыка.

Урачыстасцi прайшлі таксама ў Хойніцкім і Калінкавіцкім раёнах. Так, $ 60,45 тыс. выдзелена Хойніцкай цэнтральнай раённай бальніцы на вiдэабронхаскоп і вiдэакалонаскоп. Абсталяванне коштам 60 тысяч даляраў даставілі ў Хойніцкую бальніцу ў красавіку гэтага года, затым рыхтаваліся кабінеты, прайшлi пусканаладачныя работы.

лучшее.png

У рамках ўрачыстай цырымоніі, якая прайшла ў Хойніках, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Японіі ў Рэспубліцы Беларусь Хiрокi Такунага адзначыў, што «мы дапамагаем жыхарам, пацярпелым ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, набыць абсталяванне, якога ім не хапае. Японскі народ глыбока суперажывае пацярпелым беларусам. Паколькі жыхароў нашых краін аб'ядноўвае горкі вопыт ядзерных катастроф».

Адзначым, што для Калінкавіцкай ЦРБ - было выдзелена $ 76,35 тыс. для гастраскопа. Хiрокi Такунага адзначыў, што сферы сумеснай дзейнасці маюць намер пашыраць: у будучыні праекты плануюць рэалізоўваць не толькі ў галіне медыцыны, але і сацыяльнай абароны, адукацыі.

Фота: Гомельская праўда

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя


810
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы