by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Клініка-дыягнастычная лабараторыя РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі адпавядае міжнародным патрабаванням

Атэстат акрэдытацыі, які пацвярджае адпаведнасць дзейнасці клініка-дыягнастычнай лабараторыі цэнтра патрабаванням СТБ ISO 15189-2015 «Медыцынскія лабараторыі. Патрабаванні да якасці і кампетэнтнасці», уручыў старшыня Дзяржстандарта Валянцін Татарыцкі дырэктару Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі Анжаліцы Сонцавай.

01_286A3702_original.jpg

У цырымоніі прынялі ўдзел дырэктар Беларускага дзяржаўнага цэнтра акрэдытацыі Яўген Беражных, намеснік дырэктара па навуцы РНПЦ Міхаіл Бялеўцаў і менеджэр па якасці цэнтра Вольга Бандарук.

РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі – вядучы цэнтр краіны па дыягностыцы і лячэнні анкагематалагічных захворванняў у дзяцей і моладзі. Нядаўна цэнтр адзначыў 25-годдзе сваёй дзейнасці.

Вялікую ролю ў дыягностыцы і лячэнні захворванняў вырашаюць дапаможныя лячэбна-дыягнастычныя падраздзяленні цэнтра. Адным з іх з'яўляецца клініка-дыягнастычная лабараторыя. На яе базе штогод выконваецца каля 3000 лабараторных даследаванняў рознага спектра. Якасць правядзення лабараторных даследаванняў адыгрывае важную ролю ў дыягностыцы, лячэнні і прафілактыцы розных захворванняў.

Старшыня Дзяржстандарта Валянцін Татарыцкі зазначыў, што акрэдытацыя павысіць давер да вынікаў даследаванняў і прызнанне ў прафесійнай супольнасці і навуковых колах. Самае галоўнае, што найперш гэта пойдзе на карысць маленькім пацыентам цэнтра. Атрыманне атэстата акрэдытацыі пацвярджае высокую кваліфікацыю спецыялістаў, задзейнічаных у ажыццяўленні лабараторнай дзейнасці, адпаведнасць тэхнічнага абсталявання лабараторыі патрабаванням нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь, а таксама выкананне ўсіх працэдур забеспячэння якасці пры правядзенні лабараторных даследаванняў.

Акрамя гэтага, у лабараторыі зараз з'яўляюцца і важкія канкурэнтныя перавагі перад клінічнымі дыягностамі, якія не маюць такой акрэдытацыі і міжнароднага прызнання.

«Лабараторыя адпавядае ўсім міжнародным крытэрам. Атрыманне атэстата акрэдытацыі – гэта стымул для далейшага руху наперад. Мы будзем працягваць працу ў дадзеным кірунку: плануем рыхтаваць да акрэдытацыі лабараторыю сералогіі і лабараторыю, якая займаецца гемастазам», – распавяла Анжаліка Сонцава.

Клініка-дыягнастычная лабараторыя РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі – першая ў краіне акрэдытаваная лабараторыя, дзе выконваюцца біяхімічныя даследаванні ў рамках аказання стацыянарнай медыцынскай дапамогі і трэцяя лабараторыя ў сістэме Міністэрства аховы здароўя, акрэдытаваная па СТБ ISO2018.

Даведачна: усяго ў Беларусі на адпаведнасць патрабаванням гэтага стандарту зараз акрэдытавана пяць медыцынскіх лабараторый.

СТБ ISO 15189-2015 дзейнічае ў Беларусі з 1 чэрвеня 2016 г. Дакумент устанаўлівае патрабаванні да кампетэнтнасці і якасці адносна ажыццяўлення лабараторнай дзейнасці і функцыянавання сістэмы менеджменту якасці медыцынскіх лабараторый, ідэнтычныя міжнароднаму стандарту ISO 15189:2012.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

31.10.2022
1316
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы