Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Канферэнцыя па лапараскапічнай хірургіі ў Мінску
У Мінску прайшла канферэнцыя па лапараскапічнай хірургіі падчас якой былі выкананы тры аперацыі.
На базе ДУ "Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у рамках Школы эндаскапічнай хірургіі прайшла канферэнцыя «Лапараскапічная хірургія рака прастаты».
Экспертам на дадзенай канферэнцыі выступіў заслужаны ўрач Расійскай Федэрацыі, загадчык кафедры агульнай хірургіі лячэбнага факультэта ФГАОУ ВО Першы МГМУ ім. І.М.Сеченова Міністэрства аховы здароўя Расіі, д.м.н., прафесар Галямоў Эдуард Абдулхаявіч.
У рамках канферэнцыі былі выкананы тры лапараскапічныя прастатэктаміі (выдаленне прастаты). Аперацыі праводзіліся як пазабрушным, так і ўнутрыбрушным метадам. Увесь працэс правядзення аперацый трансляваліся на экран канферэнцзала, і ўдзельнікі канферэнцыі маглі назіраць за працай спецыялістаў лапараскапічнай хірургіі.
Таксама абмяркоўваліся пытанні сучасных падыходаў да малаінвазіўнай хірургіі рака прастаты, магчымыя ўскладненні, метады іх прафілактыкі і лячэння.
Іншыя навіны