by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Майстар-клас ад беларускіх отахірургаў

Беларускія хірургі ўпершыню правядуць двухбаковую кахлеарную імплантацыю ў дзіцяці з глухатой.

Паказальная аперацыя адбудзецца ў ходзе навучальнага семінара для замежных дактароў, які пройдзе 18-20 ліпеня ў РНПЦ отарыналарынгалогіі, паведаміла начальнік навукова-даследчага аддзела РНПЦ дацэнт, доктар медыцынскіх навук Юлія Яроменка.

Білатэральная кахлеарная імплантацыя прадугледжвае ўстаноўку кахлеарных імплантаў адначасова на два вуха. У гэтым выпадку значна лепш адбываецца наступная сацыяльная адаптацыя і рэабілітацыя пацыентаў.

Акрамя таго, замежныя госці змогуць адпрацаваць навыкі выканання аперацыі кахлеарнай імплантацыі на 3D-прэпаратах скроневых костак, раздрукаваных на 3D-прынтарах, якія цалкам паўтараюць анатомію і структуру скроневых костак чалавека.

Аперацыі па кахлеарнай імплантацыі (аднаўленне слыху) у дзяцей праводзяцца ў РНПЦ з 2000 года. Штогод удасканальваюцца тэхналогіі, з'яўляюцца новыя віды імплантаў. У цэлым, па словах Юліі Яроменка, у цэнтры засвоены ўсе віды аперацый, якія існуюць у свеце. "Мы ганарымся, што маем дастатковую кампетэнцыю ў галіне кахлеарнай імплантацыі, дзякуючы гэтаму да нас едуць вучыцца з-за мяжы", - дадала начальнік аддзела. 

У гэты раз для навучання ў Беларусь прыедуць шэсць дактароў, у тым ліку з Грузіі, Расіі, Украіны, Чэхіі.

БЕЛТА

17.07.2018
2527
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы