by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Майстар-класы па бальнічнай клоўнатэрапіі

Упершыню прадстаўнікі Red Noses International правялі майстар-класы па бальнічнай клоўнатэрапіі.

Прадстаўнікі міжнароднага дабрачыннага фонду Red Noses International упершыню ў Беларусі правялі майстар-класы па бальнічнай клоўнатэрапіі. Праект арганізаваны пры падтрымцы Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

У групу прафесійных клоўнаў увайшлі сем чалавек з розных краін - Славеніі, Харватыі, Аўстрыі, Венгрыі, Даніі, Швецыі і Літвы.

У рамках гэтай місіі запланавана наведванне медустаноў, РНПЦ, дзіцячых дамоў у Віцебскай, Гомельскай абласцях, а таксама ў Мінску. Псіхасацыяльная падтрымка, якая аказваецца дзецям з асаблівым станам здароўя ў спецыяльных умовах, шырока выкарыстоўваецца ў многіх краінах.

Асноўная місія фонду - адцягнуць дзяцей ад праблем, якія сустракаюцца падчас лячэння, і наталіць пазітывам.


Свой візіт у сталіцу клоўны-тэрапеўты пачалі з наведвання 4-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы.

Прадстаўнікі міжнароднага фонду правялі выступленні для дзяцей у розных аддзяленнях бальніцы. У рамках місіі адбыўся тэматычны трэнінг для медыцынскага персаналу па тым, як правільна і эфектыўна праводзіць рэабілітацыю дзяцей у лячэбных установах з дапамогай клоўна- і гульнетэрапіі.




Клоўнатэрапія падтрымлівае дзяцей, паляпшае іх псіхалагічны стан, спрыяе аздараўленню.

У Беларусі рух бальнічных клоўнаў-валанцёраў толькі развіваецца.


Аксана Жураўлёва, «Медыцынскі веснік»

26.06.2018
1654
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы