by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Медыкам да канца года павялічаць зарплату

Беларускім медыкам плануецца павялічыць заработную плату ў некалькі этапаў.

Па словах начальніка ўпраўлення эканамічнага аналізу і развіцця аховы здароўя Міністэрства аховы здароўя Алены Ткачовай, беларускім медыкам плануюць павялічыць заработную плату ў некалькі этапаў. А да 2025 года яна вырасце ў два разы.

Павышэнне пройдзе ў некалькі этапаў, першы з якіх - у гэтым годзе.

У цяперашні час Міністэрства аховы здароўя сумесна з Міністэрствам фінансаў і Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны вызначае памеры і канкрэтныя тэрміны павышэння заробкаў.

У другой палове года ў Беларусі пройдзе першы этап павышэння заработнай платы работнікам сістэмы аховы здароўя. Чакаецца, што павышэнне зарплаты закране ўрачоў, у тым ліку кіраўнікоў устаноў аховы здароўя, сярэдніх медработнікаў, правізараў і фармацэўтаў, а таксама медыцынскіх фізікаў, біёлагаў і хімікаў, якія разам з медыкамі ўдзельнічаюць у аказанні высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі.

Заробкі санітарак, работнікаў гаспадарча-абслуговай сферы (эканамістаў, бухгалтараў, інжынераў і інш.), гардэробшчыкаў, рабочых, якія абслугоўваюць будынкі, падсобных рабочых будуць павышацца з павелічэннем тарыфнай стаўкі 1 разраду.


31.07.2018
2547
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы