Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Міністр наведаў Бялыніцкую цэнтральную раённую бальніцу
Дзмітрый Піневіч наведаў чырвоную зону Бялыніцкай ЦРБ.
У рамках рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч наведаў 22 верасня Бялыніцкую цэнтральную раённую бальніцу.
Падчас візіту міністр аховы здароўя азнаёміўся з сітуацыяй па захворванні каронавiруснай інфекцыяй ў раёне, а таксама метадамі і умовамі аказання медыцынскай дапамогі.

Па традыцыі, Дзмітрый Піневіч пераапрануўся ў СIA і накіраваўся з маніторынгам у чырвоную зону бальніцы, дзе праходзяць лячэнне пацыенты з каронавiрунай інфекцыяй. Чэк-лісты, клінічныя пратаколы, наяўнасць СIА, лекавых сродкаў і г.д. – гэтыя і іншыя пытанні абмеркаваў кіраўнік ведамства з урачамi, якія працуюць у чырвонай зоне. Урачы ў размове з мiнiстрам, адзначылі, што ў Бялынічах назіраецца тая ж тэндэнцыя, што і ў любой іншай лякарні краіны – усе самыя цяжкія пацыенты раней не былі вакцынаваны ад COVID-19.

Пытанні арганізацыі працы і якасць аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з каронавiруснай інфекцыяй вывучала, падчас візіту ў чырвоную зону Бялыніцкай ЦРБ, начальнік Галоўнага ўпраўлення кантролю якасці медыцынскай дапамогі, медыцынскай экспертызы, зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб Міністэрства аховы здароўя Ірына Кірэева.
Нагадаем, што таксама, у сувязі з сітуацыяй, якая ў 2020-2021 гадах эпідэмічнай сітуацыяй, у Беларусі арганізавана этапная сістэма медыцынскай рэабілітацыі пацыентаў з пнеўманіяй, выкліканай інфекцыяй COVID-19 – ранняя стацыянарная медыцынская рэабілітацыя, і праграмы па аздараўленні на базе амбулаторна-паліклінічнага звяна і ў санаторыях.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя