by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Міністр аховы здароўя наведаў Гродзенскую вобласць

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік з рабочым візітам наведаў Гродзенскую вобласць.


Пытанні развіцця аховы здароўя рэгіёну Уладзімір Сцяпанавіч абмеркаваў на сустрэчы са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым.

Уладзімір Сцяпанавіч таксама прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы, якая праходзіла ў Дзень ведаў у ГрДМУ. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Алена Краткова, рэктар ГрДМУ Віктар Сняжыцкі. Ганаровыя госці і адміністрацыя медуніверсітэта звярнуліся да студэнтаў з віншаваннямі. Дарэчы, Уладзімір Каранік - выпускнік установы 1996 года. Старастам 1-га курса факультэтаў уручылі сімвалічны ключ ведаў, а таксама белыя халаты - знак прафесійнай прыналежнасці будучых урачоў.

Пасля лінейкі міністр наведаў інтэрнат медуніверсітэта, які будуецца. Аб'ект на 1 030 месцаў плануецца здаць у гэтым годзе.

Уладзімір Каранік сустрэўся з калектывам універсітэцкай клінікі, абмеркаваў пытанні функцыянавання ўстановы, а таксама аплаты працы. Міністр адзначыў, што клініка павінна стаць вядучай арганізацыяй аховы здароўя вобласці. Уладзімір Сцяпанавіч азнаёміўся з працэсам устаноўкі ангіографа. Цяпер вядуцца мантажныя работы. Клініку, адзначыў міністр, неабходна камплектаваць новым абсталяваннем, правесці рамонт.

Таксама ў рамках візіту ў Гродзенскую вобласць Уладзімір Каранік наведаў Лідскую ЦРБ. Гэта маштабная лячэбная ўстанова са стацыянарам на 1 067 ложкаў і амбулаторнай службай на 1 830 наведванняў у змену. Азнаёміўшыся з працай ЦРБ, міністр даручыў перагледзець і дапрацаваць канцэпцыю развіцця аховы здароўя раёна. Дарэчы, Ліда ўваходзіць у лік 11 рэгіянальных гарадоў, дзе павінна быць забяспечана паскоранае сацыяльна-эканамічнае развіццё.

Анжаліка Саўчанка, «МВ».
Фота Уладзіслава Прыемкі, Гродна.

03.09.2019
1743
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы