by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Міністр аховы здароўя наведаў будоўлі медустаноў Магілёва

Дзмітрый Піневіч правёў нараду па будаўніцтве кардыяцэнтра ў Магілёве.

Дзмітрый Піневіч правёў рабочую нараду (сумесна з зацікаўленымі асобамі) па пытаннях будаўніцтва кардыятэрапеўтычнага і кардыяхірургічнага корпуса Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы. Гэтыя аб'екты плануецца здаць у бліжэйшы час. Два новыя будынкі, якія злучаны паміж сабой, аб'яднаюць у сабе ўсе кардыялагічныя службы, якія на дадзены момант раскіданыя практычна па ўсім горадзе. Тут жа будзе працаваць кансультацыйны блок для пацыентаў, сучасныя палаты, аперацыйныя і рэанімацыя. Гэта дазволіць стварыць на базе абласной клінічнай бальніцы кардыяцэнтр, якога так не хапала ў рэгіёне.

У год у аперацыйных Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы праводзіцца больш за 17 тыс. аперацый. Амаль 60% ад усіх захворванняў у вобласці – гэта паталогіі сардэчна-сасудзістай сістэмы. З'яўленне новых плошчаў дасць магчымасць узняць на новы ўзровень аказанне дапамогі пацыентам з паталогіямі сардэчна-сасудзістай сістэмы, – лiчыць міністр аховы здароўя. Паводле яго слоў, новае абсталяванне дазволіць лекарам на месцы аказваць якасную і своечасовую медыцынскую дапамогу для жыхароў Магілёўскага рэгіёну. На будынак затрачана каля Br30 млн з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў, спонсарскай дапамогі, і Br17 млн ​​– на закупку абсталявання.

Таксама міністр наведаў новыя будоўлі – інфекцыйны ў Магілёўскай бальніцы №1, медкорпус экстранай паталогіі Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, а таксама – Магілёўскі абласны анкалагічны дыспансер.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

22.09.2021
902
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы