by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Мінздароўя аб тесцiрваннi на каронавiрус

У беларускі з Віцебска адзін з тэстаў на каронавірус даў станоўчы вынік

Міністэрства аховы здароўя інфармуе аб тым, што ў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі адзін з тэстаў, якія былі выкананы ў беларускі, якая пражывае ў Віцебскай вобласці, выявіў фрагмент РНК, які можа належаць тыпу коронавіруса 2019-nCoV.

Тэсты выконваліся ў рамках актыўнага лабараторнага кантролю грамадзян, якія вярнуліся з эпідэміялагічна неспрыяльных раёнаў. Такія мерапрыемствы ў гэтыя дні праходзяць па ўсёй краіне.

Беларуская грамадзянка і двое яе калегаў прыбылі з Італіі. У сувязі з тым, што яны былі непрацяглы час у Паўночнай Італіі, яны былі выкліканыя ва ўстанову аховы здароўя. Тут у ўсіх, хто прыбыў былі ўзятыя тэсты і аналізы. Пацыенты былі шпіталізаваны ў Віцебскую абласную клінічную інфекцыйную бальніцу. На сённяшні момант стан ўсіх трох здавальняючы, прыкмет захворвання няма. Дадзенай пацыентцы праводзіцца паглыбленая лабараторная дыягностыка. У двух яе калегаў тэсты адмоўныя.

Інфармуем, што за ўсё, на сённяшні момант, ва ўстановах аховы здароўя Беларусі з падазрэннем на коронавірусную інфекцыю знаходзяцца тры пацыента. Ва ўсіх траіх стан здавальняючы, клінічных праяў хваробы няма.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

01.03.2020
6200
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы