by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

На склад РУП «Белфармацыя» прыбыў гуманітарны груз - 2 млн доз вакцыны супраць каранавіруса з Кітая

У Нацыянальны аэрапорт «Мінск» 12 лістапада а палове на другую ночы прыбыў беларускі самалёт авіякампаніі «ТрансАвіяЭкпарт». Лётчыкі даставілі ў краіну гуманітарны груз – 2 млн доз вакцыны супраць каранавіруснай інфекцыі вытворчасці карпарацыі «Сінафарм» (Vero Cell).

01photo_2022-11-12_03-48-22 (2).jpg

У Нацыянальны аэрапорт «Мінск» 12 лістапада а палове на другую ночы прыбыў беларускі самалёт авіякампаніі «ТрансАвіяЭкпарт». Лётчыкі даставілі ў краіну гуманітарны груз – 2 млн доз вакцыны супраць каранавіруснай інфекцыі вытворчасці карпарацыі «Сінафарм» (Vero Cell).

Сустрэлі гуманітарны груз у Беларусі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, а таксама сістэмы аховы здароўя на чале з галоўным урачом Рэспубліканскага цэнтра арганізацыі медрэагавання Міністэрства аховы здароўя Дзмітрыем Альховікам.

Разгрузка дапамогі і яе суправаджэнне традыцыйна праводзіцца сіламі курсантаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Уначы вакцына была разгружана і дастаўлена на склад РУП «Белфармацыя». У панядзелак узоры вакцыны будуць накіраваны спецыялістам у РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі для правядзення экспертызы якасці. Плануецца, што да канца тыдня вакцыны будуць накіраваны ў рэгіёны для правядзення імунізацыі грамадзян.

02photo_2022-11-12_12-48-55.jpg

Нагадаем, 9 лістапада пасольства Беларусі пры ўдзеле Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла ў Кітаі Юрыя Сянько прыняло груз гуманітарнай дапамогі ад урада КНР. Груз уключае 2 млн доз вакцыны Vero Cell і 2 млн аднаразовых шпрыцаў.

Дамоўленасць аб перадачы беларускаму боку 2 млн доз вакцыны была дасягнута ў ходзе сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Самаркандзе ў рамках мерапрыемстваў пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў ШАС.

Усяго ў 2021-2022 гадах, з улікам гэтай партыі, Кітай перадаў Беларусі ў якасці гуманітарнай дапамогі каля 5 млн доз вакцыны, яшчэ больш за 4,6 млн доз беларускі бок закупіў самастойна. За перыяд з красавіка 2020 года па цяперашні час КНР была аказана бязвыплатная дапамога ў памеры, эквівалентным $25 млн. У Беларусь былі пастаўлены - сродкі індывідуальнай абароны (СІЗ), лячэбнае і дыягнастычнае абсталяванне.

 Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

12.11.2022
1194
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы